Антоні Пулаўскі ( — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, паходзіў са шляхецкага роду герба «Слепаўрон».

Біяграфія Сын Юзафа Пулаўскага. Удзельнік Барскай канфедэрацыі. У 1769 годзе трапіў у расійскі палон, быў у зняволенні ў Кіеве, Казані, Арэнбургу. Удзельнічаў у задушэнні паўстання Е. Пугачова, за што яму было дазволена вярнуцца на радзіму (1775). Пасол на сеймы 1778, 1784, 1786 гадоў. Быў правадніком расійскай палітыкі ў Рэчы Паспалітай, праціўнікам прагрэсіўных рэформ, Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Стаў адным з лідараў Таргавіцкай канфедэрацыі, у 1793 годзе ў Берасці і Горадні выконваў абавязкі яе маршалка. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) жыў на Валыні.

Антоні Катэгорыя:Барскія канфедэраты Катэгорыя:Таргавіцкія канфедэраты Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага