Беатрыс Кастыльская (, ; — , Эвара або Лісабон) — каралева Партугаліі.
Біяграфія Беатрыс была дачкой кастыльскага караля Санча Храбрага і яго жонкі Марыі дэ Маліна і прыпадала сястрой каралю Фердынанду.
Рука прынцэсы была абяцана партугальскаму інфанту Афонсу па дагаворы ў Альканьісесе 1297 года. Вяселле было згуляная ў Лісабоне ў 1309 годзе, пасля ўзяцця кастыльцамі і партугальцамі Гібралтара. З моманту вяселля яна атрымала прыбыткі з гарадоў Віяна-ду-Алентэжу, Эвара, Віла-Вісоза, Віла-Рэал і Віла-Нова-дэ-Гая.
У 1325 годзе, пасля драматычнай звады з бацькам, Афонсу стаў каралём. Пра жыццё яго жонкі вядома мала.
У 1334 годзе яна абмяняла Віла-Рэал і Віла-Нова-дэ-Гаю на Сінтру, у 1337 годзе атрымала Сантарэн і Віла-Нова-да-Баркінью, а ў 1357 годзе (ужо ад сына) — Торэш-Новаш. Памерла праз два гады пасля мужа.
Дзеці Марыя (1313—1357) — каралева Кастыліі, жонка Альфонса XI. Афонсу (1315) — памёр нованароджаным. Дыніш (1317—1318) — памёр у маленстве. Педру (1320—1367) — кароль Партугаліі. Ізабела (1324—1326) — памерла ў маленстве. Жуан (1326—1327) — памёр у маленстве. Леанора (1328—1348) — каралева Арагона, жонка Педра IV.
Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Каралевы-жонкі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Партугаліі Катэгорыя:Бургундская дынастыя (Кастылія)