Станіслаў Бжастоўскі (, м. Ваўкалата Ашмянскага павета — , в. Рубяжэвічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода інфлянцкі (1767—1769).
Біяграфія Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Юзафа Бжастоўскага.
Палкоўнік пяцігорскі, шэф палка булавы вялікай ВКЛ, ваявода інфлянцкі з 1767, староста быстрыцкі, радашковіцкі, прапойскі, маршалак Радамскай канфедэрацыі.
Неаднаразова абіраўся на сойм: у 1754 і 1760 ад Ашмянскага павета, у 1761 — ад Пінскага і ў 1762 ад Браслаўскага.
Як прыхільнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» са зброяй у руках ахоўваў сесію Літоўскага Трыбунала ў 1763, у сувязі з пагрозай інтэрвенцыі расійскіх войск, пакліканых Чартарыйскімі.
Падчас Барскай канфедэрацыі выступіў супраць яе і перайшоў на бок рускіх. За верную службу ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла і ордэнам Святога Станіслава.
Быў першым мужам і меў з ёю сына Міхала Гераніма.
Літаратура Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Стаўбцоўскім раёне Станіслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы інфлянцкія Катэгорыя:Старосты быстрыцкія Катэгорыя:Старосты радашковіцкія Катэгорыя:Старосты прапойскія