Адміністрацыйны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з’яўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласцей. Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Тэрыторыя раёна падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкавання.

Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам з іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.

Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з’яўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстання (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, тэрыторыі помнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэння і інш.).

Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак РБ ажыццяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.

Падзел тэрыторыі

Падзел краіны

Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 абласцей і тэрыторыю сталіцы — горада Мінск:

Брэсцкая вобласць. Цэнтр — Брэст. Віцебская вобласць. Цэнтр — Віцебск. Гомельская вобласць. Цэнтр — Гомель. Гродзенская вобласць. Цэнтр — Гродна. Мінская вобласць. Цэнтр — Мінск. Магілёўская вобласць. Цэнтр — Магілёў. горад Мінск.

Коды 1-8, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны. Для Мінска ёсць два коды — 7 і, з 2025 года, 8.

Падзел абласцей

Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Станам на 1 студзеня 2009 года, колькасць раёнаў — 118Административно-территориальное деление Беларуси, з якіх 16 раёнаў у Брэсцкай вобласці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гродзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Мінскай, 21 — у Магілёўскай.

Гл. таксама Гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі Гарады Беларусі Гарадскія пасёлкі Беларусі Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Крыніцы

Літаратура Нацыянальны атлас Беларусі / Складз. і падрыхт. да друку Рэсп. унітарн. прадпрыемствам «Белкартаграфія» у 2000—2002 гг., Гал. рэдкал. М. У. Мясніковіч (старшыня) і інш. — Мінск : Белкартаграфія, 2002. — 292 с.

Спасылкі Закон РБ № 154-З ад 05.05.1998 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу беларускіх тэрыторый на адпаведнай старонцы «Архівы Беларусі»