Мікалай Зайчанка (нар. ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 снежня 2003 — 4 снежня 2009).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. п. Градзекава Прыморскага края (Расія). Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Па спецыяльнасці інжынер-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР, старэйшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў аспірантам гэтага інстытута.

У 1981—1994 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара метадалогіі і метадаў фарміравання і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара па навуковай працы НДЭІ Дзяржэканомплана БССР.

У 1994—1996 гадах — намеснік дырэктара па навуковай працы НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 1996—1997 гадах — намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2003 гадах — першым намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

24 снежня 2003 года — 4 снежня 2009 года Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by  — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323 .

Цікавая інфармацыя У 2008 годзе аналітычны цэнтр «Стратэгія» прызнаў «Цытатай года» лютаўскае выказванне міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі: «Мы павінны разглядаць нашу эканоміку такой, якая яна ёсць, і рэфармаваць яе так, як яна можа быць змененая, і паступова рабіць яе такой, якой яна павінна быць».

Крыніцы

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 290 «Аб назначэнні членаў Урада Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь