Старажы́тны Егі́пет — адна з першых дзяржаў у гісторыі чалавецтва, якая ўзнікла на Афрыканскім кантыненце ў даліне Ніла прыкладна ў пачатку 4 тысячагоддзя да н.э. Лічыцца адной з першых так званых «рачных цывілізацый», якія адметныя моцнай дэспатычнай уладай, доўгім перыядам існавання. Назва краіны — «Егіпет» паходзіць ад назвы старажытнай егіпецкай сталіцы Хікупта (Хет-Ка-Птах — «дом Ка Птаха», ). Грэкі, перайначыўшы гэта слова, назвалі ўвесь Егіпет словам «Айгюптас». З гэтага, у сваю чаргу, назва перакачавала ва ўсе астатнія еўрапейскія мовы. Самі егіпцяне называлі сваю краіну kmt (Кемет) або Та-кемет, што ў перакладзе азначае «чорны» або «чорная зямля», а дакладней — «чарназём», — у гонар урадлівай чорнай зямлі, якой славіўся Егіпет ва ўсе часы.

Старажытны Егіпет развіваўся ў ніжнім і сярэднім цячэнні Ніла. У сувязі з неабходнасцю стварэння ірыгацыйных сістэм была вялікая патрэба ў арганізацыі кантролю. Гэта прывяло да з’яўлення ранняй дзяржавы. Спачатку гэта былі невялікія ўтварэнні, царамі якіх выступалі жрацы. Неабходнасць стварэння ірыгацыйнай сістэмы, а таксама аб’яднанне даліны з дэльтай патрабавала стварэння адзінай цэнтралізаванай дзяржавы. У эпоху Новага царства ўлада фараонаў прасціралася да чацвёртага нільскага парога на поўдні і распаўсюджвалася на значныя тэрыторыі ва Усходнім Міжземнамор’і, а таксама на ўзбярэжжа Чырвонага мора. Увесь Егіпет дзяліўся на дзве вялікія вобласці: Верхні і Ніжні Егіпет. А тыя, у сваю чаргу, мелі па некалькі дзясяткаў абласцей, якія грэкі называлі номамі. Больш за 90 % тэрыторыі Егіпта займае пустыня, так званая «Чырвоная зямля». Жыццё там было магчыма толькі ў аазісах і ў далінах перасохлых рэк. Эканоміка Егіпта асноўвалася на прадуктыўнай сельскай гаспадарцы ва ўрадлівай даліне Ніла. Егіпет развіваў зносіны з цывілізацыямі Міжземнамор’я, а таксама з Нубіяй, з якой Егіпет атрымліваў лес, золата, каштоўныя камяні ў асноўным захопам.

Егіпет дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці падчас Новага царства, пазней Егіпет процістаяў Хецкай, Асірыйскай і Мітанійскай імперыям, пасля чаго ён уступіў у перыяд павольнага заняпаду. У Трэці пераходны і Позні перыяды Егіпет захоплівалі хананеяне, лівійцы, нубійцы, асірыйцы, вавіланяне, ахеменіды і македонскія грэкі. Пасля смерці Аляксандра Вялікага, Егіптам пачаў кіраваць адзін з яго военачальнікаў, Пталамей Сатэр, які заснаваў грэчаскую дынастыю фараонаў. Гэтая дынастыя кіравала краінай да 30 года да н.э., калі Егіпет быў далучаны да Рымскай імперыі ў якасці адное з правінцый. Пераходныя перыяды, якіх было тры, азначаюць распад дзяржавы.

Перыядызацыя У III стагоддзі да н.э. егіпецкі жрэц Манефон саставіў паслядоўнасць фараонаў ад Менеса да свайго часу і падзяліў яе на 30 дынастый, гэтая сістэма (з некаторымі дапрацоўкамі) выкарыстоўваецца і па сёння.

Усю гісторыю Старажытнага Егіпта дзеляць на наступныя перыяды: Дадынастычны — пачатак IV — III тысячагоддзе да н.э. Раннедынастычны — III тысячагоддзе да н.э. — 2800 да н.э. Старое царства — 2800 — 2300 гады да н.э. Першы пераходны перыяд Сярэдняе царства — 2100 — 1800 гады да н.э. Другі пераходны перыяд Новае царства — 1600 — 1100 гады да н.э. Трэці пераходны перыяд Позняе царства — 1000 — 332 гады да н.э. Эліністычны перыяд — 320 — 30 гады да н.э. Рымскі — 30 да н.э. — 395

Паходжанне насельніцтва У перыяд позняга мезаліта — ранняга неаліта ўздоўж рэчышча Ніла ўзніклі сталыя паселішчы. Іх насельнікі былі выхадлцамі з суседніх раёнаў Сахары, дзе адбывалася паступовае апустыньванне. Мяркуюць, што вызначальную ролю ў раннім неаліце адыгралі носьбіты Харыфійскай культуры, што перасяляліся з Сінаю, практыкавалі земляробства і жывёлагадоўлю. Частка даследчыкаў лічыць, што іх дэмаграфічны ўплыў не быў важным, і аснову насельніцтва Старажытнага Егіпту складалі нашчадкі субсахарцаў, блізкія па паходжанню да жыхароў тагачаснай НубііStiebing Jr. W., Helft S. Ancient Near Eastern History and Culture (2017).

Генетычныя даследаванні прадстаўнікоў 18-й дынастыі фараонаў паказалі, што яны мелі індаеўрапейскае паходжаннеRevisiting the harem conspiracy and death of Ramesses III: anthropological, forensic, radiological, and genetic study. Болей падрабязнае даследаванне мумій Новага Царства — ранняга рымскага перыяду з сярэдняга Егіпту паказала, што мясцовыя жыхары мелі больш агульнай генетычнай спадчыны з насельнікамі Блізкага Усходу, чым нават сучасныя егіпцяне, а ўплыў заваёўнікаў амаль не адлюстраваўся на іхSchuenemann, V., Peltzer, A., Welte, B. et al. Ancient Egyptian mummy genomes suggest an increase of Sub-Saharan African ancestry in post-Roman periods. Nat Commun 8, 15694 (2017). Тым не меней, генетычная спадчына жыхароў верхняга Егіпту, блізкага да Нубіі, магла істотна адрознівацца ад даследаванай.

Гісторыя

Ніл быў жыццёваю артэрыяй для прылеглых зямель на працягу большай часткі чалавечай гісторыіShaw (2002) pp. 17, 67-69. Урадлівая пойма Ніла давала людзям магчымасць развіваць аселую сельскагаспадарчую эканоміку і больш складанае, цэнтралізаванае грамадства, якое стала краевугольным каменем у гісторыі чалавечай цывілізацыіShaw (2002) p. 17. Сучасны чалавек, у складзе плямён паляўнічых і збіральнікаў, пачаў жыць у даліне ў канцы сярэдняга плейстацэна прыкладна 120 тысяч гадоў назад. У познім палеаліце засушлівы клімат Паўночнай Афрыкі станавіўся ўсё больш гарачым і сухім, прымушаючы насельніцтва прылеглых зямель канцэнтравацца ўздоўж рачной даліны.

Дадынастычны Егіпет

У дадынастычныя і раннедынастычныя часы егіпецкі клімат быў не такім засушлівым, як цяпер. Вялікія абсягі Егіпта былі пакрыты саваннамі, там раслі дрэвы і пасвіліся статкі капытных жывёл. Расліннасць і жывёльны свет былі значна багацейшымі ва ўсім наваколлі, у даліне Ніла жылі вялікія папуляцыі вадаплаўных птушак. У егіпцян распаўсюджаным заняткам было паляванне. Таксама ў гэты перыяд былі ўпершыню прыручаны многія віды жывёл.

Прыблізна к 5500 г. да н. э. невялікія плямёны, якія жылі ў даліне Ніла, развіліся ў некалькі культур. Людзі гэтых культур ажыццяўлялі строгі кантроль сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі і мелі характэрныя для кожнай культуры посуд і прадметы асабістага карыстання, такія як расчоскі, бранзалеты і пацеркі. Найбольш значнай з гэтых ранніх культур у Верхнім (паўднёвым) Егіпце была Бадары. Яна, імаверна, зарадзілася ў Заходняй Пустыні і вядома па сваёй высокаякаснай кераміцы, каменных прыладах і выкарыстанні медзіHayes (1964) p. 220.

Пасля Бадары былі Амрацкая (Накада I) і Герзейская (Накада II) культурыChilde, V. Gordon (1953), New Light on the Most Ancient Near East, (Praeger Publications), якія прыўнеслі рад тэхналагічных удасканаленняў. Ужо ў часы Накады I дадынастычныя егіпцяне ўвозілі абсідыян з Эфіопіі і выраблялі з абсідыянавых сколкаў нажы і іншыя прадметыBarbara G. Aston, James A. Harrell, Ian Shaw (2000). Paul T. Nicholson and Ian Shaw editors. "Stone, " in Ancient Egyptian Materials and Technology, Cambridge, 5-77, pp. 46-47. Also note: Barbara G. Aston (1994). "Ancient Egyptian Stone Vessels, « Studien zur Archäologie und Geschichte Altägyptens 5, Heidelberg, pp. 23-26. (See on-line posts: and .). Да часоў Накада II адносяцца першыя сведчанні аб кантактах з Блізкім Усходам, асабліва з Ханаанам і ўзбярэжжам БіблаPatai, Raphael (1998), 'Children of Noah: Jewish Seafaring in Ancient Times'' (Princeton Uni Press). Прыкладна за 1000 гадоў культура Накада развілася з некалькіх сельскагаспадарчых супольнасцей у магутную цывілізацыю, правіцелі якой мелі поўную ўладу над людзьмі і рэсурсамі Нільскай даліны. Устанавіўшы цэнтр улады ў Нехене, а пазней у Абідасе, кіраўнікі культуры Накада III пашырылі сваю ўладу на поўнач уздоўж НілаShaw (2002) p. 61. Яны таксама гандлявалі з Нубіяй на поўдні, аазісамі Лівійскай пустыні на захадзе, і культурамі ўсходняга Міжземнамор’я і Блізкага Усходу на ўсходзе. Знойдзеныя ў царскіх пахаваннях у (Нубія) артэфакты нясуць на сабе найстаражытнейшыя вядомыя выявы егіпецкіх дынастычных сімвалаў, такіх як белая карона Егіпта і сокал.

Людзі культуры Накада выраблялі самыя разнастайныя матэрыяльныя даброты (што адлюстроўвае рост улады і багацця эліты), у тым ліку прадметы асабістага карыстання, такія як расчоскі, маленькія статуэткі, распісны посуд, высакаякасныя , і ювелірныя вырабы з золата, ляпіс-блакіту (лазурыту) і слановае косці. Яны таксама распрацавалі від палівы, вядомы як , які ў Рымскія часы шырока выкарыстоўваўся пры аздабленні кубкаў, амулетаў і фігурак. Бліжэй к канцу дадынастычнага перыяду ў культуры Накада пачалі выкарыстоўвацца пісьмовыя сімвалы, якія з часам развіліся ў паўнацэнную іерагліфічную пісьменнасць для егіпецкай мовыAllen (2000) p. 1.

Ранняе Царства У 4-м тыс. да н.э. шматлікія дробныя княствы аб’ядналіся ў два дзяржаўныя ўтварэнні — так званыя Верхні Егіпет і Ніжні Егіпет (са сталіцамі ў Іераконпалі і Бута). Стварэнне адзінай дзяржавы прыпісваюць правіцелю Верхняга Егіпта Менесу. Сталіцай аб’яднанай дзяржавы каля 3000 да н.э. стаў Мемфіс у паўднёвай частцы дэльты Ніла. Да кан. 4 — пач. 3 тыс. да н.э. адносяць першыя помнікі, напісаныя егіпецкім іерагліфічным пісьмом.

У 30—28 стагоддзях да н.э. пачаліся сутыкненні з суседзямі: кушытамі (нубійцамі) — на поўдні, з лівійцамі — на захадзе і качэўнікамі з Сінайскага паўвострава — на паўночным усходзе. У 28—23 стагоддзях да н.э. сфарміравалася старажытнаегіпецкая цывілізацыя.

Старое Царства Адзінства Егіпта ўвасаблялася ва ўладзе фараонаў — неабмежаваных валадароў усёй краіны. Фараон быў галавой культаў усіх багоў Егіпта і сам быў абагаўляемы. Праяваю гэтага было будаўніцтва ў гэты перыяд пірамід — фараонавых магільняў, напрыклад, сусветна вядомыя піраміды Джосера, Снофру, Хеопса (Хуфу), Хефрэна (Хафра) і Мікерына (Менкаура). Узрасло значэнне геліопальскага культу бога сонца Ра, чыімі сынамі абвяшчалі сябе ўсе фараоны (у тытулах).

Першы пераходны перыяд У 23—21 стагоддзях да н.э. Егіпет распадаецца на мноства номаў.

Сярэдняе Царства Новае аб’яднанне Старажытнага Егіпта пачалося з узвышэння намархаў Гераклеопаля (у Сярэднім Егіпце), пазней узмацніліся правіцелі паўднёвага горада Фівы, Егіпет. Фіванскі фараон Ментухатэп I стаў правіцелем аб’яднанага Егіпта. У 21—18 стагоддзях да н.э. апекуном фараонаў абвешчан Амон. Аменемхет I перанёс сталіцу з Фіваў у Ітауі ў Файюмскім аазісе.

Другі пераходны перыяд Новы распад Егіпта ў 18-16 стагоддзях да н.э. прывёў да захопу Егіпта азіяцкімі захопнікамі — гіксосамі, якія захапілі ўладу ў Ніжнім Егіпце і зрабілі сваёй сталіцай горад Аварыс ва ўсходняй частцы дэльты Нілу.

Новае Царства Вытурыць гіксосаў змог Яхмас I. Пераследуючы іх, ён уварваўся ў Палесціну, Сірыю. Яго пераемнікі ўсталявалі панаванне Егіпта ў Палесціне, Фінікіі, Сірыі; краіна Куш да 4 нільскага парога стала егіпецкаю правінцыяй.

Пры Аменхатэпе III Старажытны Егіпет дасягнуў найбольшай магутнасці. З правінцый у Азіі і ў Кушы егіпецкая дзяржава палучала даніну драўнінай, меддзю, волавам, свінцом, серабром, а таксама быдла, рабоў, віна, ювелірныя вырабы, слановую косць. З краіны Пунт, куды царыца Хатшэпсут накіравала экспедыцыю, у Старажытны Егіпет паступалі духмяныя рэчывы. У гэты перыяд егіпецкае войска стала рэгулярным. Рэлігійная рэформа Аменхатэпа IV (Эхнатона) абвясціла культ адзінага для егіпцян бога Атона (сонечнага дыска). У гонар гэтага бога будуецца новая сталіца Ахетатон. Пасля смерці Эхнатона ў 1335 г. да н.э. было адноўлена шанаванне ранейшых багоў, і Фівы ізноў сталі сталіцай Егіпта. Заняўшыся рэлігійнай рэформай, Эхнатон закінуў кіраванне дзяржавай. Заняпад працягваўся і пасля яго смерці, але каля 1290 г. да н.э. фараон Рамзес II аднавіў магутнасць Егіпта. Ён вёў упартую барацьбу з хетамі і іх сірыйскімі саюзнікамі. Сталіцай Егіпта пры Рамзесе II стаў Пер-Рамсес, пабудаваны на месцы Аварыса.

Трэці пераходны перыяд У 11—7 стагоддзях да н.э. умацавалася ўлада намархаў. У 945 г. да н.э. лівійскі палкаводзец Шэшонк I абвясціў сябе фараонам, зрабіўшы сваёй рэзідэнцыяй горад Бубастыс у дэльце Ніла. Ён узяў Іерусалім і разрабаваў яго. У 671 г. да н.э. асірыйскае войска Асархадона захапіла і разрабавала Мемфіс.