Ста́йкі (, ) — аграгарадок у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Стайкаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 35 кіламетраў у напрамку на паўночны ўсход ад горада Кіраўск, за 80 кіламетраў ад Магілёва. На поўдзень ад аграгарадка працякае рака Белая (прыток Друці).
Насельніцтва 2001 год — 333 жыхары, 120 двароў.
Інфраструктура Базавая школа Клуб Бібліятэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Літаратура
Ліст карты N-35-96. Выданне 1981 года.
Спасылкі Стайки // Сайт Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Стайкаўскі сельсавет (Кіраўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Кіраўскага раёна