Сан-Вісе́нты (партуг. São Vicente) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 227 кв. км. Насельніцтва — 81 014 чал. (2015 г.). Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Вердэ (725 м). Самы буйны населены пункт — Міндэлу.
Гісторыя Востраў Сан-Вісенты быў адкрыты партугальцамі 22 студзеня 1462 г. Да XIX ст. выкарыстоўваўся пераважна для выпасу свойскай жывёлы. З-за нястачы пітной вады іншыя формы гаспадарання амаль не развіваліся. У 1838 г. для абслугоўвання брытанскіх ваенных і гандлёвых караблёў быў пабудаваны порт Порту-Гранды, які ператварыўся ў развіты гандлёвы цэнтр. Насельніцтва хутка расло. Характэрна, што да нашых дзён большасць жыхароў Сан-Вісенты — гараджане (92,6 % у 2010 г.).
Геаграфія Востраў мае вулканічнае паходжанне. Значная частка пакрыта горнымі масівамі. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Вердэ (725 м). Паверхневых вадацёкаў мала.
Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература — 24 °C. З лістапада па ліпень цягнецца сухі сезон, які суправаджаецца моцнымі вятрамі. Са жніўня па кастрычнік — сезон дажджоў.
Насельніцтва Насельніцтва Сан-Вісенты (1940—2010 гг.) 1940Source: Statoids 1950 1960 1970 1980 1990 2000Source: Instituto Nacional de Estatísticas. 2010 15848 19576 20705 31578 41594 51277 67163 76107
Эканоміка Традыцыйна эканоміка вострава абапіраецца на гандаль і аказанне паслуг. З-за спецыфічных кліматычных умоў сельская гаспадарка развіта слаба. Пэўную ролю адыгрывае лоў амараў. Прамысловасць сканцэнтравана ў прамысловым раёне Лазарэту. На Сан-Вісенты знаходзіцца галоўны марскі порт краіны — Порту-Грандэ. Развіваецца турызм. Узровень беспрацоўя адзін з самых высокіх у Каба-Вердэ.
Культура Сан-Вісенты часцяком называюць культурнай сталіцай Каба-Вердэ. Адсюль паходзяць многія значныя культурныя дзеячы гэтай краіны, у тым ліку знакамітая спявачка Сезарыя Эвара.
На Сан-Вісенты праводзяцца буйныя фестывалі пляжнай музыкі (жнівень), куды з’язджаюцца музы́кі з усяго архіпелага, і маляўнічы карнавал (сярэдзіна лютага).
Спасылкі
ISLAND OF SÃO VICENTE Sao Vicente Cape Verde cultural capital São Vicente: Music, art and culture Cape Verde Atmospheric Observatory Морабеза острова Сан-Висенти
Катэгорыя:Астравы Каба-Вердэ