thumb|праворуч|250px|пераклад на нямецкую мову

Бехісту́нскі на́дпіс — клінапісны тэкст на 400 радкоў, выразаны на скале Бехістун каля горада Керманшах у Заходнім Іране па загадзе персідскага цара Дарыя (522—486 да н.э.) на старажытнаперсідскай, вавілонскай і эламскай мовах.

У Бехістунскім надпісе пералічваюцца тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Ахеменідаў, распавядаецца аб паўстанні народаў супраць персідскага валадарства (522—521 да н.э.) у Эламе, Мідыі, Асірыі, Егіпце, Арменіі, Маргіяне (Сярэдняя Азія) і аб здушэнні гэтых паўстанняў, а таксама аб няўдалым паходзе Дарыя ў Скіфію. На значэнне Бехістунскага надпісу для гістарычнай навукі ўпершыню звярнуў увагу рускі навуковец В. Ф. Дзітэль у 1842 годзе. Вывучэнне Бехістунскага надпісу англійскім навукоўцам Г. К. Роўлінсанам у 1845 годзе дало значны штуршок развіццю асірыялогіі.

Бехістунскі надпіс — важная гістарычная крыніца для вывучэння старажытнай гісторыі народаў Ірана, Закаўказзя і Сярэдняй Азіі.

Літаратура Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.

Спасылкі

Катэгорыя:Шматмоўныя тэксты Катэгорыя:Надпісы Катэгорыя:Творы VI стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Ахеменіды Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Іране Катэгорыя:Дэшыфроўка забытых пісьменнасцей Катэгорыя:Астан Керманшах Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Іране