Астат (ад  — «няўстойлівы», ) At — радыеактыўны хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 85, адносіцца да галагенаў. Найбольш устойлівы штучны ізатоп ​210At (перыяд паўраспаду 8,3 гадзіны). Упершыню атрыманы ў 1940 годзе амерыканскімі фізікамі Дэйлам Раймандам Корсанам, Кенетам Рос Мак-Кензі і Эміліа Джына Сегрэ (ізатоп ​211At). У паверхневым пласце зямной кары таўшчынёй 1,6 км знаходзіцца каля 70 мг At. Па адных хімічных уласцівасцях падобны да неметалу ёду, па другіх — да металаў палонію і вісмуту. Атрымліваюць апрамяненнем вісмуту і торыю α-часціцамі высокіх энергій. Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы