Міхаіл Сівакоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2010—2019).
Клубная кар’ера Гуляў за барысаўскі БАТЭ, адкуль у пачатку 2009 года перайшоў у італьянскі «Кальяры». За гэты клуб амаль не гуляў, аддаваўся ў арэнду ў «П’ячэнцу» з Серыі B і кракаўскую «Віслу» (за якую забіў гол ударам з 52 метраў). У жніўні 2011 года перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем», дзе не здолеў замацавацца. У жніўні 2012 вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды, стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе.
Па заканчэнні сезона 2012 быў выкуплены барысаўскім клубам. У пачатку сезона 2013, аднак, страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену, а ў жніўні ўвогуле быў пераведзены ў дубліруючы склад. Праз месяц, аднак, зноў вярнуўся ў асноўную каманды і некаторы час нават выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У студзені 2014 года галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, што не бачыць Сівакова і Андрэя Гарбунова ў складзе каманды. Некаторы час футбалісты падтрымлівалі форму ў дубліруючым складзе БАТЭ.
У сакавіку 2014 года, пакінуўшы барысаўскі клуб, Сівакоў падпісаў кантракт з «Гомелем». У складзе «Гомеля» адразу стаў трывалым іграком асновы, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. 16 чэрвеня 2014 года адзначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама» (6:3).
27 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў адэскі «Чарнаморац». У складзе адэскага клуба трывала выступаў у аснове. У студзені 2015 года, пасля таго як былы трэнер «Чарнаморца» Раман Грыгарчук узначаліў азербайжанскую «Габалу», адправіўся на прагляд у гэты клуб і неўзабаве падпісаў кантракт. Разам з «Габалой» стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Азербайджана 2014/15. У маі 2015 года стала вядома, што «Габала» не будзе падаўжаць кантракт з Сіваковым.
19 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў луганскую «Зару». У складзе «Зары» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, гуляў у групавым этапе Лігі Еўропы. У студзені 2017 года, разарваўшы кантракт з «Зарой», стаў іграком расійскага «Арэнбурга». Аднак па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што Сівакоў пакідае клуб.
Неўзабаве пасля зыходу з «Арэнбурга» падпісаў двухгадовы кантракт з пермскім «Амкарам». Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і Сівакоў стаў свабодным агентам. Некаторы час трэніраваўся з БАТЭ, аднак у выніку ў ліпені 2018 года зноў папоўніў склад «Арэнбурга», дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе.
У чэрвені 2020 года стала вядома, што «Арэнбург» падоўжыў пагадненне з абаронцам. У чэрвені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.
У 2010 годзе правёў адзін матч за нацыянальную зборную. У маі 2014 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў галоўную каманду.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2006, 2007, 2012, 2013 Чэмпіён Польшчы: 2011 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Азербайджана: 2014/15 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Ігракі ФК П’ячэнца Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Кракаў Катэгорыя:Ігракі ФК Зюлтэ-Варэгем Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Габала Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм