Слуцк (), часам Слу́цак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, на рацэ Случ пры ўпадзенні ў яе ручая Бычок. За 105 км на поўдзень ад Мінска. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Салігорск.
Назва Назва Слуцка ўтвораная ад назвы ракі Случ, з дапамогай утваральніка -ск-. Зусім рэльефная гэтая словабудова ў ранніх пісьмовых помніках — "Случескъ".
Такі тып назваў характэрны для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элементу. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Полацк, Друцк, Бабруйск і інш. (утвораныя ад назваў рэк Віцьба, Палата, Друць, Бабруя).
Кожны трэці горад у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.), які цяпер на тэрыторыі сучаснай Беларусі,заканчваецца на -ск (-цк).
Варыянт Слуцак не вытлумачваецца фанетычнымі законамі беларускай мовы і на працягу многіх стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту Слуцк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце «Наша Ніва» (1906—1915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуцк — 54 разы. Форма Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР.
У наш час па-ранейшаму дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Слуцак. У рэдкіх выпадках выкарыстоўваецца Слу́часк.
Гісторыя
Старажытнасць
На тэрыторыі сучаснай Случчыны вядомы стаянкі першабытнага чалавека, якія адносяцца да перыяду канца V — канца III тысячагоддзяў да н.э. Пасяленні людзей на тэрыторыі сучаснага Слуцка існавалі з VII стагоддзя да н.э па VIII стагоддзе н.э.
Упершыню горад Слуцк згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых часоў» як горад дрыгавічоў, які быў спалены Глебам Менскім («Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ»). Уваходзіў у склад Тураўскай воласці і належаў разам з ёй кіеўскаму князю Уладзіміру Усеваладавічу.
У 1149 годзе Юрый Далгарукі перадаў Слуцк («и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче») чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу.
З 1160 года горад з’яўляўся цэнтрам княжацкага ўладання — Слуцкага княства, дзе першым вядомым князем быў унук Уладзіміра Усеваладавіча — Уладзімір Мсціславіч. У 1162 годзе ён быў выгнаны са Слуцка кааліцыяй князёў: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску».
У 90-я гады XII стагоддзя адбылося канчатковае вылучэнне Слуцка з Тураўскай зямлі. Пасля каля двухсот гадоў княствам кіравалі нашчадкі тураўскага князя Юрыя Яраславіча.
Напачатку XIII стагоддзя слуцкія землі трапілі ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства. У 1205 годзе адбыўся напад на Слуцк польскіх войскаў. Прыкладна ў гэты час з’яўляюцца першыя звесткі пра слуцкі Троіцкі (Трайчанскі) праваслаўны манастыр.
Вялікае Княства Літоўскае У 1320—1330-я гады горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага і на працягу двух стагоддзяў Слуцк з’яўляўся адным з палітычных і культурных цэнтраў гэтай дзяржавы. У грамаце 1387 года згадваецца слуцкі князь Юрый, апошні з дынастыі нашчадкаў Юрыя Яраславіча Тураўскага.
У 1395 годзе горад перайшоў з уладання князёў Ізяславічаў Тураўскіх да князёў Гедзімінавічаў. У 1398—1454 гадах у Слуцку княжыў Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.
У пачатку XV стагоддзя каля ўпадзення ручая Бычок у раку Случ былі пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.
15 ліпеня 1410 года слуцкае апалчэнне прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.
У 1419 годзе ў горадзе быў узведзены каталіцкі фарны касцёл, які праіснаваў да 1852 года.
У 1433 годзе горад быў цэнтрам выступлення супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.
У 1441 годзе атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1443—1454 гадах горадам правіў князь Сямён Алелькавіч.
У 1446—1447 гадах слуцкая дружына дапамагала маскоўскаму князю Васілю II у яго барацьбе супраць Дзмітрыя Шамякі, які захапіў маскоўскі трон.
У 1454—1481 гадах у Слуцку княжыў Міхаіл Аляксандравіч. Пасля пакарання Міхаіла Алелькавіча смерцю за змову супраць Казіміра IV горад перайшоў да яго ўдавы Ганны і малалетняга сына . Ён княжыў да 1505 года.
1494 годам датуюцца першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг слуцкага Трайчанскага манастыра. З канца XV стагоддзя пры ім існавала школа перапісчыкаў царкоўных кніг. Да XVI стагоддзя Слуцк заставаўся адным з палітычных і культурных цэнтраў ВКЛ. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання XVI стагоддзя, існавала бібліятэка.
З 1505 па 1542 год спачатку пад рэгенцтвам , а потым самастойна, у Слуцку княжыў Юрый Алелькавіч. У 1508 Слуцк спалены мяцежнымі войскамі Міхаіла Глінскага. 8 верасня 1514 случчане прымаюць удзел у бітве пад Оршай супраць войскаў маскоўскага князя Васіля III.
У 1517 годзе пачаліся запісы ў «Слуцкім памянніку», які запаўняўся да XVIII стагоддзя.
У 1527 годзе дружына слуцкага князя Юрыя Слуцкага разбіла татараў пад Кіевам падчас Альшаніцкай бітвыВітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства.
З 1542 па 1560 год Слуцкам правіў .
У 1582 годзе быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. У 16 стагоддзі слуцкія землі неаднаразова спусташалі, а сам горад абложвалі крымскія татары, аднак замак узяты не быў.
У 1592 годзе княжна Соф’я Юр’еўна, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, аб’яднала землі княства, у 1612 годзе пасля яе смерці горад перайшоў да яе мужа Януша Радзівіла.
У 1617 годзе князем Янушам Радзівілам заснавана Слуцкая кальвінісцкая гімназія. У 1630—1640-я гг. Багуслаў Радзівіл умацаваў Слуцк, які лічыўся адной з асноўных крэпасцяў ВКЛ. Пры Праабражэнскім брацтве працавалі школы для гараджан з выкладаннем на беларускай мове. У 1672—1705 гг. дзейнічала друкарня, у 1689—1773 гг. — езуіцкі калегіум. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Слуцк быў адзіным з буйных гарадоў Беларусі, які не здолелі захапіць рускія войскі. У 1655 г. вытрымаў аблогу рускіх і казацкіх войск. 7 мая 1656 года Багдан Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці Слуцка з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам — вольнага гандлю на Украіне. У 1700 годзе гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб. У Паўночную вайну (1700—1721) у горадзе неаднаразова квартэравалі шведскія войскі.
У 1751—1760 гадах у горадзе дзейнічала прыдворная тэатральная трупа ўласніка горада і слуцкай ардынацыі — князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. У тэатры ставіліся оперы, балеты і драматычныя спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе (заснавана ў 1756 годзе). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі.
У 1740 годзе князь Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» заснаваў мануфактуру «слуцкіх паясоў» з шоўку (Слуцкая персіярня), якая дзейнічала да 1844 г.
У 1767 годзе ў горадзе была ўтворана Слуцкая канфедэрацыя — саюз пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваная для ўраўнавання яе ў правах з каталіцкай шляхтай.
Расійская імперыя
У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай горад Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаў цэнтрам Слуцкага павета Мінскай губерні (да 1924 года).
У 1823 годзе быў складзены план забудовы горада, які прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 1831 годзе скончана будаўніцтва ўчастка Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцк і павет. У 1896 годзе распачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы — Слуцк (скончана ў 1915 годзе).
У часе выбараў да самакіравання ў 1909 годзе ў гарадскую раду было абрана 10 рускіх, 4 палякі і 1 яўрэй.
Найноўшы час З 1919 года — у БССР, але яшчэ ў тым годзе заняты польскімі войскамі. У 1919—1920 гадах — пад часовай польскай адміністрацыяй, у складзе Менскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. 15 ліпеня 1920 года войскі Мазырскай групы авалодалі горадам. З 1920 года зноў у складзе БССР.
У 1921 г. працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі мінскія мастакі Д. Полазаў (кіраўнік), П. Гуткоўскі, Я. Кругер, К. Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. За шэсць тыдняў у Слуцку і навакольных вёсках было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Д. Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці.
З 27 верасня 1938 года — горад абласнога падпарадкавання. У чэрвені 1941 года акупіраваны нямецкімі войскамі, якія арганізавалі тут лагер смерці, яўрэйскае гета, турму. У горадзе існавала савецкае падполле. 30 чэрвеня 1944 года ў ходзе Мінскай аперацыі Слуцк быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў30 чэрвеня 1944 года Слуцк быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
12 кастрычніка 1967 года ў Слуцку адбыліся масавыя беспарадкі, быў падпалены будынак суда, загінулі суддзя і афіцэр МУС.
Горад развіваўся паводле генеральных планаў 1947, 1962, 1977 і 1987 гадоў.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: канец стагоддзя — 14 тыс. чал.; 1897 год — 14 349 чал. XX стагоддзе: 1939 год — 21 947 чал.; 1941 год — 22 тыс. чал.; 1944 год — 7 тыс. чал.; 1959 год — 22,7 тыс. чал.; 1970 год — 35,6 тыс. чал.; 1995 год — 62,8 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2001 год — 63,4 тыс. чал.; 2004 год — 62,3 тыс. чал. (43 нацыянальнасці); 2006 год — 61,4 тыс. чал.; 2009 год — 61 724 чал.; 2010 год — 61 382 чал.; 2011 год — 61 446 чал.; 2012 год — 61 436 чал.; 2013 год — 61 847 чал.; 2014 год — 62 046 чал.; 2015 год — 62 192 чал.; 2016 год — 62 226 чал.; 2017 год — 62 147 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, металаапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Слуцк». У 2004 у горадзе 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістравана 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Шырока прадстаўлена дрэва- і металаапрацоўчая галіны («Слуцкмэбля», «Слуцк-Модуль», «Ямполь»).
Адукацыя і культура Слуцкая жаночая гімназія (1912—1918) Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж Слуцкі краязнаўчы музей Школа № 10 імя С. Ф. Рубанава Дом культуры
Спорт Футбольны клуб «Слуцк», заснаваны ў 1998 годзе, хатнія матчы праводзіць на Гарадскім стадыёне (умяшчальнасць — 1896 месцаў). З сезона 2014 выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, найлепшае дасягненне — 7-е месца ў сезоне 2017.
СМІ Газета «Інфа-Кур’ер». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“». Газета «Слуцкі край». Орган мясцовых улад.
Славутасці
Касцёл Святога Антонія Слуцкая Свята-Міхайлаўская царква (2-я пал. XVIII ст.) Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква і жаночы манастыр у гонар святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай Свята-Аляксандра-Неўская царква Слуцкі будынак паштовай станцыі (XIX ст.) Слуцкі будынак мужчынскай гімназіі (1852) Слуцкі будынак духоўнага вучылішча (1767) Слуцкі будынак дваранскага сходу (XVIII ст.) Помнікі: Соф’і Слуцкай; Г. К. Жукаву. Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў Свята-Варварынская капліца
Страчаная спадчына Слуцкія замкі Харальная сінагога Слуцкая халодная сінагога Свята-Варварынская царква Свята-Мікалаеўскі сабор Свята-Васкрасенская царква Слуцкая ратуша Царква Нараджэння Хрыстовага Надбрамная царква Іаана Багаслова Свята-Іаана-Прадцечанская царква Царква Сімяона-Стоўпніка Свята-Стэфанаўская царква Свята-Георгіеўская царква ці Юр’еўская царква
Вядомыя асобы
Альгерд Абуховіч (1840—1898) — беларускі пісьменнік