Сямён Сапега (узг. 1440-я) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар гаспадарскі за часам княжання Казіміра ў 1441—1449 гадах. Родапачынальнік магнацкага роду Сапегаў, ад яго сыноў Багдана і Івана (Івашкі) пайшлі дзве галіны роду — чарэйска-ружанская і кодзеньская.

Біяграфія

Паводле «Historia domus Sapiehianae» А. Міштальта, Сямён — нашчадак Сунігайлы, прапраўнука Гедзіміна, пры Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе прыняў герб «Ліс», гэта аднак абвергнута яшчэ ў XIX ст., бо Сунігайла памёр бяздзетнымСапеги // .

Паводле А. Грыцкевіча, паходзіў з полацкіх баяраў, асноўныя маёнткі якіх былі на Смаленшчыне.

У шлюбе з Настассяй Паўшанкай S. 19. меў чатырох сыноў, у тым ліку Багдана і Івашку, ад якіх пайшлі дзве галіны роду — чарэйска-ружанская і кодзеньская, а таксама дачку, жонку князя Алехны Глазыніна, акольнічага смаленскага.

Літаратура

 — С. 222—228

Сямён Катэгорыя:Пісары гаспадарскія