Ян Шытлер (; — ) — вядомы кухар, аўтар першых сістэматычных кніг па кулінарыі на землях былога ВКЛ.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1763 годзе ў Варшаве ў сям’і кухара.
Пачаў кар’еру у 14-гадовым узросце як кухцік пры двары Агінскіх у Седльцах. Пазней — кухар пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага (пад кіраўніцтвам славутага кухмістра Трэма), пры розных прыватных кухнях. У 1820 годзе асеў у Вільні, да канца жыцця займаўся толькі напісаннем і публікацыяй кніг па гаспадарцы, у тым ліку кулінарных, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў Літве і Беларусі, зважаючы на адсутнасць канкурэнцыі; Шытлер раўніва абараняў аўтарскае права.
Кнігі Шытлера аказалі значны ўплыў на фармаванне шляхецкіх і мяшчанскіх густаў перадрэформавай эпохі: «Кухар добра навучаны» (1830, пазней некалькі разоў перавыдавалася), «Параднік для паляўнічых» (1839), «Спіжарня дастаткова і абачліва абсталяваная» (1841), «Кухня мысліўская ці на ловах» (1845), «Ашчадная гаспадыня» (1846) і іншыя (усе — Вільня). У некаторых інтэлектуалаў эпохі гэтыя кнігі выклікалі іранічнае стаўленне дзеля іх апалітычнасці і сухасці. Падазеныя Шытлерам рэцэпты ў асноўным пачэрпнутыя з інтэрнацыянальнай («французскай») кухні, а таксама са старапольскай, арыгінальныя беларускія і літоўскія рэцэпты амаль адсутнічаюць. Шытлер паўплываў на наступныя пакаленні мясцовых аўтараў гэтай тэматыкі, у прыватнасці, на Ганну Цюндзявіцкую і Вінцэнціну Завадскую.
Выданні Kuchnia myśliwska czyli Na łowach: dla uśmierzenia głodu, dogadzając oraz najdelikatniejszemu smakowi, z dodaniem rad i przepisów, do urządzenia ubitej zwierzyny czworonożnej lub ptastwa, tudzież przygotowania naprędce posiłku, z wybranych rozmaitych drobnych cząstek zwierzyny, przez Jana Szyttlera. — Wilno: Drukarnia A. Marcinkowskiego, 1845. — S. 166. Poradnik dla myśliwych czyli o rozmaitych sposobach zabijania lub łowienia zwierząt, z przydanemi uwagami obchodzenia się z bronią utrzymaniem koni, układaniem psów i sokołów do polowania zbieraniem i konserwowaniem trufli urządzaniem wabiów i t.d. Dzieło dla łowczych i miłośników polowania wielce użyteczne. Napisane przez Jana Szytlera, z portretem autora i figurami. — Wilno: Nakładem Rubena Rafałowicza Księg. Wil. w drukarni B. Neumana, 1839. — S. 242.
Катэгорыя:Кухары