Мікала́й Пятро́віч Ко́рбут () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (1997—2008).

Біяграфія Нарадзіўся 1 лістапада 1948 года ў в. Гутніца Бабруйскай вобласці.

Служыў у Савецкім войску ў 1970—1972 гадах. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава.

Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь у 1992—1996 гадах. Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у 1996—1997 гадах.

З 1997 года па 14 жніўня 2008 года — Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь.

У сакавіку 2008 года перанёс абшырны інсульт.

Прэзідэнт Беларускай федэрацыі гімнастыкі з 1998 года.

Памёр у студзені 2026 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілкахПамёр былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.

Прыватнае жыццё Жанаты, меў двух сыноў. Захапляўся тэатрам, спортам, паляваннем і рыбалкай.

Узнагароды Ордэн Пашаны (2006)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323 .

Крыніцы

Літаратура Корбут Николай //

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Міністры фінансаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі