Янушо́ва (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 11 км на поўнач ад Княгініна. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.
Гісторыя У 1662 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 1. 1847 год — з'яўлялася маёнткам Вілейскага павета Віленскай губерні. Маёнтак складаўся з 5 вёсак, 208 сялян, з іх 14 былі дваровымі сялянамі. З 1838 года маёнтак з'яўляўся ўладаннем В. Корсака. З 1888 года ў маёнтку працавала вінакурнае прадпрыемства, дзе ў 1890 годзе размяшчалася паравая машына і працавалі 6 рабочых. 1904 год — маёнтак Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Маёнтак налічваў 86 жыхароў. 1921 год — калонія ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. Калонія налічвала 29 двароў і 174 жыхароў. 1931 год — калонія ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. Калонія налічвала 39 двароў і 230 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года вёска знаходзіцца ў складзе Восаўскага сельсавета Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай). 1949 год — створаны калгас «Ударнік». З 16 ліпеня 1954 года знаходзіцца ў складзе Княгінінскага сельсавета. 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці. 1960 год — насельніцтва вёскі складала 179 жыхароў. З 25 снежня 1962 года вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёна. З 1964 года вёска знаходзіцца ў складзе саўгаса «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава. З 4 верасня 1991 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Восаўскі».
На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 31 двор і 50 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Алег Бажэлка, Генеральны пракурор Беларусі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Княгінінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна