«У Швейцарыі» () — любоўная паэма, напісаная Юльюшам Славацкім у 1835—1838-я гады. Выдадзеная ў 1839 годзе ў Парыжы ў томе «Тры паэмы».

Рэпрэзентуе плынь экзістэнцыянальнай паэзіі ў творчасці Славацкага. Выдадзеная была самастойна супраць волі Славацкага. У другой палове XIX ст. паэма была вельмі папулярнай, да сённяшняга дня была некалькі разоў тэатральна адаптаваная. Была ілюстравана Войцехам Герсонам. Тэмай паэмы з'яўляецца любоўнае расчараванне лірычнага героя. Аўтар злучае 2 стылі: сентыментальны (успамін пра каханне) і сумны (боль, разважанне), характэрны для сталага рамантызму.

На беларускую мову паэму "У Швейцарыі" пераклаў Максім Танк (1959).

Спасылкі «W Szwajcarii» у сэрвісу «Wolne Lektury»

Катэгорыя:Творы Юльюша Славацкага