Людвіно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Людвінова.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Касцяневіцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Касцяневічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 18 мая 1959 года ў склад сельсавета з Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альшэўцы, Дзеракі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы і Рындзевічы)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Крывіцкага пассавета Мядзельскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. 4 красавіка 1973 года ў склад сельсавета з Жарскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Гедзевічы, Добравічы-I, Добравічы-II, Малышкі, Перакалле і Старынкі)Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сцешыцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бакунькі, Генеральчыкі, Дубраўка, Жары, Замошша, Кумельшчына, Паляны, Сцешыцы, Юдзеўшчына), у склад Рабунскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Альшэўцы, Арпа, Асташкава, Валоські, Горная, Гутараўшчына, Ерхі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы, Сосенка), сельсавет перайменаваны ў ЛюдвіноўскіРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области . 27 чэрвеня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Касцяневічы ў аграгарадок ЛюдвіноваРешение Вилейского районного Совета депутатов от 27 июня 2013 г. № 176 О переносе административного центра Людвиновского сельсовета в агрогородок Людвиново .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 2471 чалавек, з іх 95,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (35 населеных пунктаў) — 2017 чалавек.
Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 20
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Касцёл Беззаганнага Пачацця Дзевы Марыі ў КасцяневічахКасцёл у Касцяневічах адзначыць 250 год // «Рэгіянальная газета».
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе