Андрэй Цэван (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у дубліруючым складзе брэсцкага «Дынама».
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», дзе з цягам часу стаў адным з асноўных ігракоў.
У снежні 2011 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У пачатку 2012 года з’яўляўся ў стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна. Тым не менш, у студзені 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі. Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, але пазней, з-за траўм асноўных ігракоў, замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. З верасня 2014 года з-за траўмы перастаў трапляць на поле. У снежні 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр».
Са студзеня 2015 года знаходзіўся ў брэсцкім «Дынама» і ў лютым 2015 падпісаў з ім кантракт. З-за траўмы, аднак, так ніводнага разу і не з’явіўся на полі ў сезоне 2015. У 2016 годзе вярнуўся ў строй, але 2 красавіка ў матчы першага тура супраць БАТЭ зноў атрымаў траўму, з-за якой быў вымушаны завяршыць кар’еру, і пазней увайшоў у трэнерскі штаб дынамаўцаў. З 2018 года пачаў працаваў у акадэміі брэсцкага клуба, а ў ліпені 2018 года далучыўся таксама да каманды «Рух» з Другой лігі і дапамог ёй атрымаць перамогу ў турніры.
У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў у Другой лізе за «Брэстжылбуд», правёў 1 матч.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2005—2006 гадоў.
Трэнерская кар’ера У снежні 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Руха», заняўшы пасаду трэнера-аналітыка. Заставаўся на пасадзе на працягу трох гадоў, разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі. У студзені 2022 года быў пераведзены трэнерам у дубль «Руха», аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.
Восенню 2023 года стаў памочнікам Андрэя Чалмадзеева ў брэсцкім «Дынама», а са студзеня 2024 года стаў працаваць асістэнтам Чалмадзеева ў дубліруючым складзе дынамаўцаў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2007, 2014 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2002 Д1 Дынама 3 0 2003 Д1 Дынама 10 0 2004 Д1 Дынама 14 1 2005 Д1 Дынама 5 0 2006 Д1 Дынама 15 0 2007 Д1 Дынама 22 0 2008 Д1 Дынама 26 11 2009 Д1 Дынама 14 1 2010 Д1 Дынама 20 2 2011 Д1 Дынама 26 7 2012 Д1 Шахцёр 13 0 2013 Д1 Шахцёр 5 1 2014 Д1 Шахцёр 19 0 2015 Д1 Дынама 0 0 2016 Д1 Дынама 1 0 2018 (2) Д3 Рух 13 1 2021 Д3 Брэстжылбуд 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Брэстжылбуд Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі