Кля́штар місіяне́раў — манастырскі комплекс у Лыскаве Пружанскага раёна, збудаваны ў XVIII стагоддзі. У склад комплексу ўваходзяць Траецкі касцёл і жылы корпус. Кляштар місіянераў — помнік архітэктуры позняга барока, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Мінуўшчына Мураваны барочны касцёл і жылы корпус збудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя манахі-місіянеры.

Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе корпуса размяшчаліся кузня і трапезная. Цяпер у будынку дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя.

Архітэктура

Жылы корпус — двухпавярховы П-падобны будынак. Галоўны ўсходні фасад павернуты ў бок касцёла.

Сцены па перыметры апярэзаны пілястрамі. Бакавыя часткі фасаду падзеленыя карнізнай цягай на 2 ярусы. Пілястры ніжняга ярусу апрацаваныя рустыкай.

Вокны першага паверху знаходзяцца ў аркавых нішах, другога — акаймаваны простымі ліштвамі.

Скляпенні калідора цыліндрычныя з распалубкай, памяшканняў — крыжовыя.

Літаратура

Спасылкі

Фотаздымкі на «Глобусе Беларусі»

Катэгорыя:Лыскава (Пружанскі раён) Катэгорыя:Кляштары Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Місіянерскія кляштары