Прасцейшыя (Protozoa) — царстваR.Owen (1858), Cavalier-Smith (2010), Ruggiero et al. (2015) жывых арганізмаў групы эўкарыёт (паводле іншых класіфікацый належаць да царства пратыстаўHaeckel (1866), Corliss (1984), Karpov (1990)). Разглядаюцца як зыходны этап у эвалюцыі шматклетачных жывёл.

Апісанне Вядома некалькі дзясяткаў тысяч відаў. Падзяляюца на 5 (па іншых класіфікацыях да 9) тыпаў:БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001. саркамастыгафоры апікомплексы міксаспарыдыі мікраспарыдыі інфузорыі

Пашыраны ўсюды. Жывуць у марскіх і прэсных водах, у глебе, многія — паразіты, узбуджальнікі хвароб чалавека і жывёл. На Беларусі найбольш трапляюцца жгуцікавыя, саркодавыя, інфузорыі, мікраспарыдыі, міксаспарыдыі, сярод выкапнёвых — прамянёвікі і фарамініферы.

Памеры пераважна мікраскапічныя (0,002—0,15 мм), у некаторых буйнейшыя (да 2 см). Адасобленыя або каланіяльныя арганізмы. Форма зменлівая (амёбы), шарападобная (прамянёвікі), прадаўгаватая (інфузорыі). Вонкавы слой цытаплазмы ўтварае пелікулу, у караняножак — ракавіна. Маюць адно або некалькі ядраў аднолькавай (апаліны) або рознай (большасць інфузорый) будовы. У цытаплазме размешчаны скарачальныя, стрававальныя, выдзяляльныя вакуолі, фібрылярныя ўтварэнні і інш. арганелы, якія выконваюць пэўныя функцыі. Рухаюцца з дапамогай псеўдаподый, жгуцікаў, раснічак. Здольныя да фотасінтэзу або жывяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі, многія — драпежнікі. Размнажэнне бясполае (дзяленне, пачкаванне) або палавое (кан’югацыя, капуляцыя). Многія прасцейшыя пры чаргаванні форм размнажэння маюць складаныя жыццёвыя цыклы (асабліва спаравікі). У неспрыяльных умовах утвараюць цысты.

З'яўляюцца кормам для заабентасу, зоапланктону, малявак рыб і інш. Некаторыя паразітычныя прасцейшыя выкарыстоўваюцца для барацьбы з насякомымі — шкоднікамі сельскагаспадарчых і лясных раслін. Амёбы, інфузорыі і іншыя шырока выкарыстоўваюцца ў біяфізічных, генетычных, цыталагічных і іншых даследаваннях. Прасцейшыя — важная састаўная частка кругавароту рэчываў у біясферы, удзельнічаюць у ачыстцы забруджаных вод, фарміраванні донных адкладаў.

Навука, якая вывучае прасцейшых, называецца протазаалогія.

Гл. таксама Таксаплазма

Літаратура С. 21—22. Серавин Л.Н. Простейшие... Что это такое? М., Л., 1984. Жизнь животных. Т. 1. 2-е изд. М., 1987. Xадорн Э., Винер Р. Общая зоология: Пер. с нем. М., 1989.

Катэгорыя:Пратысты