Яўген Касмачоў (, нар. , Тукумс, Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў Тукумсе, пасля доўгі час гуляў за «Вэнтспілс». Улетку 2011 года ў складзе «Вэнтспілса» ўдзельнічаў у матчах Лігі Еўропы супраць салігорскага «Шахцёра». Пасля арэнды ў першай палове 2012 года ў «Севастопалі» перайшоў у салігорскі клуб.

Пасля заканчэння сезону 2012 вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком юрмальскага «Спартака»Евгений Космачев продолжит карьеру в юрмальском "Спартаке". У ліпені 2013 года далучыўся да клуба «Тукумс 2000», у якім пачынаў кар’еру. З 2014 года выступаў за даўгаўпілскую «Даўгаву», якая ў наступным сезоне была адпраўлена ў трэці дывізіён. З 2016 года гуляў у ніжэйшых лігах Польшчы і Германіі.

Міжнародная кар’ера Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.

Дасягненні Залаты прызёр чэмпіянату Латвіі (4): 2006, 2007, 2008, 2011 Уладальнік Кубка Латвіі (2): 2007, 2011 Пераможца Балтыйскай лігі: 2010 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Латвіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Латвіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Тукумс 2000 Катэгорыя:Ігракі ФК Вэнтспілс Катэгорыя:Ігракі ФК Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Даўгава Даўгаўпілс Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Кавары Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Зелаў