Рэ́пер ( — метка, знак, зыходны пункт) — знак, які замацоўвае пэўны пункт зямной паверхні з вядомай абсалютнай вышынёй. Вышыня вызначаецца нівеліраваннем адносна зыходнай паверхні.
На рэперах замацоўваецца металічны дыск дыяметрам 5 см (марка) з нумарам і пазначэннем ведамства.
Фундаментальныя рэперы Уяўляюць сабой жалезабетонныя пілоны, закладзеныя ў грунт на адлегласці 50—80 км на нівелірных лініях 1-га класа, на найбольш адказных нівелірных лініях 2-га класа і каля найважнейшых марскіх вадамерных пунктаў.
Радавыя рэперы Існуюць грунтавыя і сценавыя. Закладваюцца на адлегласці 5—7 км на нівелірных лініях усіх класаў.
Гл. таксама Геадэзічны знак
Літаратура
Спасылкі Репер (в геодезии) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Геадэзія