thumb|200px|«Евангелле навучальнае» (1568—1569) Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца Заблудаўская друкарня была заснаваная на сродкі вялікалітоўскага гетмана Рыгора Хадкевіча ў 1568 годзе.

Паўстала ў маёнтку Рыгора Хадкевіча ў мястэчку Заблудаў Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Польшчы). У ёй працавалі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец.

У 1568—1569 было надрукаванае «Евангелле навучальнае» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў, тутсама быў змешчаны першы друкаваны твор старажытнай усходнеславянскай літаратуры — «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага. Да нашага часу захаваліся 44 асобнікі выдання.

Пасля ад’езду Пятра Мсціслаўца ў Вільню Іван Фёдараў выдаў у Заблудаўскай друкарні «Псалтыр з часаслоўцам» (1569—1570; зберагліся 3 асобнікі), змясціўшы ў ёй Пасхалію ў табліцах.

Выданні вызначаліся прыгожай арнаментыкай, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Выкарыстоўваліся гравюры, падаваліся выходныя звесткі. Заблудаўскія выданні пасля неаднаразова перавыдаваліся ў ВКЛ.

Друкарня спыніла сваю дзейнасць у 1570 годзе ў сувязі з грамадска-палітычнымі ўмовамі, якія ўскладніліся пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай.

27 мая 2005 у гонар першадрукароў Заблудава быў адкрыты помнік з надпісамі па-польску і па-царкоўнаславянску.

Літаратура

Спасылкі

Беларускае кола. Іван Фёдараў (1510 – 1583)

Катэгорыя:Друкарні Вялікага Княства Літоўскага Друкарня Катэгорыя:З’явіліся ў 1568 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1570 годзе