Сі́тна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца за 44 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка каля вёскі Вялікае Сітна.
Плошча паверхні возера 1,83 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 0,97 км. Найбольшая глыбіня дасягае 7,5 м. Плошча вадазбору 8,5 км². Катлавіна Сітна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 8—9 метраў, спадзістыя, складзеныя з пяскоў і супяскоў. У паўднёвай частцы возера схілы катлавіны стромкія і дасягаюць у вышыню 17 метраў. Берагавая лінія возера слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,5 м, пясчаныя. На поўначы возера берагі тарфяністыя. Пойма шырынёй ад 10 да 40 метраў. На паўночным захадзе пойма возера пераходзіць у балота. Падводная частка катлавіна карытападобнай формы. Літаральная зона шырокая і займае каля 70 % плошчы возера. Ёсць мелі з глыбінямі 1,2—2,3 м. Дно возера да глыбіні 4 м пясчанае і глеістае, глыбей — выслана крэменязёмістым сапрапелем. Сітна моцна зарастае. Расліннасць пашырана на адлегласці да 200 м ад берага і да глыбіні 3,2 м.
Возера Сітна эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы, у паўднёвай частцы выцякае ручай, які злучае Сітна з возерам Сіценец.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Сосніцы