Яўге́н Абра́мавіч Бірбра́ер (, — , в. Даматкань, Вэрхнёдніпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір мінамётнай роты 225-га гвардзейскага стралковага палка 78-й гвардзейскай стралковай дывізіі 7-й гвардзейскай арміі Стэпавага фронту, Герой Савецкага Саюза, гвардыі старшы лейтэнант.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1912 годзе ў горадзе Гомель у сям’і рамесніка. Яўрэй. Адукацыя вышэйшая. У 1934 годзе скончыў Ленінградскі інстытут журналістыкі. Член ВКП(б) з 1934 года.
У Чырвонай Арміі з 1936 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У 1941 годзе зноў прызваны ў рады Чырвонай Арміі.
У баях Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года. У жніўні 1942 гады скончыў курсы «Выстрал». У перыяд абароны Сталінграда камандаваў мінамётнай ротай. У пачатку 1943 года прымаў актыўны ўдзел у акружэнні варожых войскаў, дзе было запалонена 330 000 гітлераўцаў. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.
У ноч на 25 верасня 1943 г. паспяхова пераадолеў раку Дняпро ў раёне вёскі Даматкань Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці.
Пры захопе плацдарма на правым беразе Дняпра даручаная гвардыі старшаму лейтэнанту Бірбраеру Я. А. мінамётная рота ўдзельнічала ў адбіцці дванаццаці варожых контратак. Выконваючы задачу па прыкрыцці пераправы, ўтрыманню і пашырэнню плацдарма, Яўген Бірбраер загінуў смерцю храбрых у баі 6 кастрычніка 1943 года.
Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму лейтэнанту Бірбраеру Яўгену Абрамовічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём.
Памяць
Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Правабэрэжнэ Вэрхнёдніппроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці, на трасе Днепрапятроўск — Кіеў, паводле іншых дадзеных у вёсцы Барадаіўка Вэрхнёдніпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці. Стэла ў гонар Я. А. Бірбраера ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
Крыніцы
Літаратура
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
Спасылкі
.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Днепрапятроўскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро