Вольга Караткевіч (Вольга Караткевіч: успаміны калег і сяброў — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 29.06.2016 — ) — журналіст Радыё Свабода (1996—2009), вядучы навуковы супрацоўнік навуковага аддзела Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Біяграфія Скончыла філалагічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 года (тэлекампанія «ФІТ», праграма «Эканаміст»). Працавала на Радыё 101,2, дзе вяла праграму «Бізнес-актуаліі», у Беларускай службе Польскага Радыё, газеце «Наша Ніва», у 1996—2009 гадах на Радыё Свабода. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў. Была каардынатарам аддзялення журналістыкі ў «Беларускім Калегіюме».
Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і англійскай.
Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала на рак. Да апошняга сачыла за беларускім жыццём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтваПамерла журналістка Вольга Караткевіч, Наша Ніва.
Творы Караткевіч В. Г. Жыве на свеце шчасце: казкі для дзяцей і дарослых. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2010. — 140 с. : іл. Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? (пераклад Рэя Брэдберы)
Спасылкі Вольга Караткевіч на Беларускай Палічцы
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў