Медзярыт — гравюра на медзі, распаўсюджаная ў Беларусі і збольшага на Украіне ў XVII—XVIII стст. Выконвалася з дапамогай тручэння металу моцнай гарэлкай.

Медзярыт у картаграфіі і кнігавыдавецтве Першыя медзярыты на беларускія тэмы замаўляліся за мяжой: Карта Полацкай зямлі, План Полацка (Рым, 1579), Карта Беларусі і Літвы (Амстэрдам, 1613).

У беларускім мастацтве медзярыт выкарыстоўваўся ў афармленні кніг, надрукаваных кірыліцай, ужо ў XVI стагоддзі, напрыклад, гэтай тэхнікай зроблена вокладка Статута Вялікага княства Літоўскага (Вільня, 1588). Пазней да медзярыту звярнуўся Т. Макоўскі («Панегірык братоў Скарульскіх», Нясвіж, 1604, і інш.). Медзярыт выкарыстаў гравёр Лявонцій Тарасевіч у працы над томам «Службоўнік, або Літургікон» (Вільня-Супрасль, 1692—1695)Шматаў В. Ф. Беларуская кнiжная гравюра XVII—XVIII стагоддзяў. ― Мн., 1984.

Медзярыты стваралі браты Лявонцій і Аляксандр Тарасевічы, Інакенцій Шчырскі, М. Сімкевіч, а таксама заходнія майстры, якія працавалі ў Беларусі: К. Гётке, А. ван Вестэрфельд, П. Энгельхарт.

У тэхніцы медзярыту выконваліся панегірыкавыя гравюры, ілюстрацыі (да «Манархіі Турэцкай…», Слуцк, 1678; да «Акафістаў і канонаў», Магілёў, 1693; да «Разарыуму…», Аўгсбург,1672, А. Тарасевіч), гарадскія пейзажы (віды Полацка, Магілёва, Гродна, Нясвіжа), народныя лубкі, экслібрысы.

Літаратура

Лабынцев Ю. Кирилловское книгопечатание в Супрасле и его роль в развитии восточнославянских культур конца ХVІІ-ХVІІІ вв. Автореф. дис. … канд.филол.наук. ― М., 1980;

Спасылкі

Супрасльская типография Биржа

Катэгорыя:Гравюра Катэгорыя:Мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя друкавання ў Беларусі