Паслу́га — дзеянне або дзейнасць кагосьці на карысць іншай асобы. «Мэтанакіраваная дзейнасць, вынікі якой маюць праяву ў карысным эфекце».

У камерцыі — працоўная мэтазгодная дзейнасць, вынікі якой адлюстроўваюцца ў карысным эфекце, асаблівым спажывецкім кошце. Асаблівасцю паслугі з'яўляецца супадзенне ў часе і ў прасторы працэсаў вытворчасці, рэалізацыі і спажывання яе спажывецкага кошту.

Паслугі ўваходзяць у трацічнага сектара эканомікі, які стаў вядучым у развітых краінах у эпоху постіндустрыялізму.

Значэнне паслуг Сярод фактараў, якія стымулююць развіццё рынку паслуг, дамінуючымі з'яўляюцца паскоранае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і звязаны з інтэнсіфікацыяй вытворчасці рост даходаў насельніцтваЛюбіцева О.О. Ринок туристичних послуг.

У сучасным грамадстве сфера паслуг, задавальняючы шырокі спектр грамадскіх і індывідуальных патрэбнасцей, спрыяе эфектыўнаму развіццю эканамічных і сацыяльных адносін.

Класіфікацыя паслуг У міжнародным гандлі разглядаюць больш за 600 разнавіднасцяў паслуг, аб'яднаных у такія класіфікацыйныя групы як:

Транспартнае абслугоўванне з падраздзяленнем на пасажырскія і грузавыя перавозкі; Падарожжы дзелавыя і асабістыя; Сувязь; Будаўніцтва; Страхаванне; Фінансавыя; Камп'ютарныя, інфармацыйныя паслугі; Роялці і ліцэнзаванне; Іншыя бізнес паслугі, такія як пасрэдніцкія, тэхнічныя, лізінгавыя; Персанальныя, культурныя і рэкрэацыйнай паслугі; Паслугі дзяржаўных устаноў.

Гл. таксама Выслуга Слуга Сфера паслуг

Катэгорыя:Сфера паслуг