Дыятомавыя водарасці, крамяністыя водарасці (Bacillariophyceae) — аддзел водарасцей.

Апісанне

Аднаклетачныя, мікраскапічныя (ад 4 да 2000 мкм) адзіночныя або каланіяльныя рухомыя арганізмы. Іх характэрная асаблівасць — цвёрдая з дзвюх палавінак (створак) крэменязёмная абалонка. Хларапласты маюць хларафілы а і с і фукаксанцін, які надае водарасцям буры колер. Назапашваюць алей, валюцін і хрызаламінарын. Размнажаюцца дзяленнем і палавым шляхам (ізагамія бязжгуцікавых гамет, кан’югацыя, аўтагамія або аагамія).

Налічваюць каля 300 родаў, больш за 19 тыс. сучасных і выкапнёвых відаў. Пашыраны ва ўсіх тыпах вадаёмаў і ў глебе па ўсім зямным шары. Вядомыя з юрскага перыяду.

Па форме панцыра (асноўная сістэмная прыкмета) падзяляюцца на 2 класы: цэнтрычныя і пенатныя. На Беларусі адзначана каля 930 відаў, разнавіднасцей і форм з 47 родаў: , , , , , , , , , , , , , , , і інш.

Значэнне

Дыятомавыя водарасці — найважнейшыя прадуцэнты арганічнага рэчыва (каля 25 % сусветнай першаснай прадукцыі, што ствараюць расліны), актыўныя ўдзельнікі самаачышчэння вод, індыкатары забруджання вадаёмаў. Вялікая колькасць іх створак складае горную пароду дыятаміт.

У палеанталогіі выкарыстоўваюць дыятомавы аналіз, заснаваны на вызначэнні таксанамічнай прыналежнасці выкапнёвых водарасцей.

Зноскі

Літаратура