Канстанцін Заслонаў — п'еса, напісаная А. Маўзонам і прысвечаная легендарнаму беларускаму партызану Канстанціну Заслонаву. П'еса была пастаўлена ў многіх гарадах СССР, у тым ліку ў Купалаўскім тэатры Мінска і на сцэне Свярдлоўскага драматычнага тэатраМОВЗО́Н, Аркадий Герой не только на экране… .

Па п'есе ў 1949 годзе быў зняты аднайменны фільм, які паглядзелі ў 1949 годзе 17,9 млн гледачоў, у выніку чаго ён заняў 2-е месца ў пракаце. Фільм атрымаў Сталінскую прэмію III ступені ў 1950 годзеКонстантин Заслонов .

На рускую мову п'есу перакладаў Ілары Барашка.

Ролі

Канстанцін Заслонаў — Барыс Віктаравіч ПлатонаўДзяржаўная прэмія 1948 года (першы выканаўца), Канстанцін Максімаў (Свярдлоўскі драмтэатр) Хірт — Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) Ганка — Ірына Фларыянаўна Ждановіч (першая выканаўца) Кропля — Глеб Паўлавіч Глебаў (першы выканаўца), Яўген Максімавіч Палосін, Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў Аксаніч — Касцюкевіч — Генадзь Міхайлавіч Гарбук Бураўчык Траўтніц Крушына — Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка Нейгаўз — Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў

Музыка

Для пастаноўкі спектакля 1967 года ў тэатры імя Я. Купалы музыку напісаў Дзмітрый Смольскі.

Узнагароды

Спектакль у пастаноўцы Канстанціна Саннікава 1947 года атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1948 года. Асташкаўскі народны тэатр стаў у 1973 годзе лаўрэатам Усерасійскага агляду самадзейных творчых калектываў у Разані з п'есай «Канстанцін Заслонаў»Осташковский народный театр

Цікавыя факты

Саламон Міхайлавіч Міхоэлс памёр у Мінску, куды ён прыехаў спецыяльна на прэм'еру спектакля «Канстанцін Заслонаў», намінаванага на Дзяржпрэмію і оперы «Алеся»Всесильный Шах и мудрый Эскин И ВЕЧНЫЙ ПЛАЧ ИЕРЕМИИ…

Літаратура

Земцов А., «Константин Заслонов», пьеса А. Мовзона в Белорус. драм. театре им. Я. Купалы, «Правда», 1947, 15 июля Няфёд У., «Канстанцін Заслонаў», «Беларусь», 1947, № 6

Спасылкі

Уладзімір Дзядзюшка (Крушына), Глеб Глебаў (Кропля). Сцэна са спектаклю Сцэна са спектакля Тэатра імя Я. Купалы: «Канстанцін Заслонаў». 1947

Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:П’есы на беларускай мове