Артур Лясько (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым апынуўся ў «Дынама». У 2008 годзе перайшоў у «Крыўбас», але правёў толькі дзве гульні ў аснове. Сезон 2010 правёў у армянскім «Пюніку», з якім выйграў чэмпіянат, кубак і суперкубак краіны.

У снежні 2010 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам». У канцы 2012 года пакінуў мінскі клуб і ў лютым 2013 года стаў іграком «Слуцка», дзе стаў асноўным брамнікам.

У жніўні 2013 года перайшоў у «Гомель», дзе стаў чаргавацца на пазіцыі брамніка з Ягорам Хаткевічам. Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года вярнуўся ў «Слуцк», які выйшаў у Вышэйшую лігу.

У слуцкім клубе зноў стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2014 правёў 13 «сухіх» матчаў, што стала найлепшым паказчыкам у Вышэйшай лізе пасля брамнікаў каманд-прызёраў. У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт са случанамі. Быў асноўным брамнікам «Слуцка», але часам адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні 2016 года выбыў да канца сезона. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб.

Са студзеня 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы», якая ў выніку адмовілася ад супрацоўніцтва з брамнікам. У сакавіку 2017 года далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Аднак, згуляў за сталічны клуб толькі ў трох матчах, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў каманду.

У ліпені 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клуб.

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду». Быў асноўным брамнікам каманды. У жніўні 2018 года пакінуў лідскі клуб і неўзабаве далучыўся да «Энергетыка-БДУ», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2019—2020 гадах часам выхадзіў на поле за «Энергетык-БДУ» ў Вышэйшай лізе, чаргаваўся з больш маладымі брамнікамі. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам, пры гэтым фактычна перайшоў на пасаду гуляючага трэнера, у сезоне 2021 не з’яўляўся на полі, толькі некалькі разоў заставаўся на лаўцы запасных.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера З 2022 года засярэдзіўся на трэнерскай працы ў «Энергетыку-БДУ». У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B, у снежні 2023 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2006 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005 Чэмпіён Арменіі: 2010 Уладальнік Кубка Арменіі: 2010 Уладальнік Суперкубка Арменіі: 2010

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі