Старадво́рскае вадасхо́вішча — вадасховішча ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Дземяшы. Створана ў 1982 годзе ў басейне ракі Шурыца плацінай на ручаі без назвы, які ўпадае ў возера Старадворскае.
Плошча паверхні 0,3 км², даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 450 метраў, найбольшая глыбіня 8,5 м. Аб’ём вады 1,1 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 метраў.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рыбаводства, адпачынку.
Літаратура
Спасылкі Водохранилища — Витебская область — Общая характеристика водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Витебская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Витебская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе