Код да Вінчы — гэта таксама назва фільма 2006 года з Томам Хэнксам і Адры Тату ў галоўных ролях.

«Код да Вінчы» () — раман, напісаны амерыканскім пісьменнікам і журналістам Дэнам Браўнам, выдадзены ў красавіку 2003 года выдавецтвам «Doubleday Group». «Код да Вінчы» стаў працягам іншага папулярнага рамана Браўна 2000 года «Анёлы і дэманы». Кніга стала міжнародным бестселерам: яна перакладзена на 44 мовы і выдадзена агульным тыражом больш за 81 мільёнаў асобнікаў. «Код да Вінчы» ўзначальвае спіс бестселераў часопіса «Нью-Ёрк Таймс», многія лічаць раман лепшай кнігай дзесяцігоддзя. Раман, напісаны ў жанры інтэлектуальнага дэтэктыўнага трылера, змагла прабудзіць шырокую цікавасць да легенды аб Святым Граалі і месце Марыі Магдаліны ў гісторыі хрысціянства.

Беларускія пераклады Браўн, Дэн. Код да Вінчы // ARCHE № 1-2 (134—135), 2015. — С. 4—380.

Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Творы 2003 года Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Дэн Браўн