«Шэрлак» () — брытанскі тэлесерыял кампаніі , зняты для . Сюжэт заснаваны на творах сэра Артура Конан Дойла пра дэтэктыва Шэрлака Холмса, аднак дзеянне адбываецца ў нашы дні. У 2009 годзе быў замоўлены непаказаны пілотны эпізод, а ў ліпені і жніўні 2010 года на тэлеканалах BBC One і BBC HD былі паказаны тры дзевяностахвілінных эпізоды першага сезона. Трохсерыйны другі сезон быў паказаны ў студзені 2012 года, а трэці запланаваны на 2013 год.

Аўтарамі серыяла з’яўляюцца Марк Гэтыс і Стывен Мофат, вядомыя працай над тэлесерыяламі «Доктар Хто» і «Джэкіл», а галоўныя ролі Шэрлака Холмса і доктара Джона Ватсана выконваюць Бенедыкт Камбербэтч і Марцін Фрымен адпаведна. Здымкі праходзяць пераважна ў Лондане і Кардыфе. Праект атрымаў станоўчыя водгукі на працягу абодвух сезонаў і быў намінаваны на некалькі ўзнагарод. У 2011 годзе «Шэрлак» стаў уладальнікам тэлевізійнай прэміі BAFTA у катэгорыі «Лепшы драматычны серыял».

Спасылкі

«Шэрлак» на сайце BBC One

«Шэрлак» (сезон 1) на сайце Hartswood Films «Шэрлак» (сезон 2) на сайце Hartswood Films

Сайты персанажаў серыяла Сайт Шэрлака Холмса «Тэорыя дэдукцыі» Блог Джона Ватсана Блог Молі Хупер Сайт Коні Прынс

Катэгорыя:Крымінальныя тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэлесерыялы 2010 года Катэгорыя:Тэлесерыялы тэлеканала BBC Катэгорыя:Тэлесерыялы пра Шэрлака Холмса