Мара́т Гена́дзьевіч Жылі́нскі (нар. , в. Ухвала, ) — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014—2018), дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія У 1994 годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага на гістарычны факультэт па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны».
У 1998 годзе паступіў у аспірантуру БДПУ імя М. Танка і паспяхова скончыў яе ў 2001 годзе. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Адукацыя на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — ліпень 1944 гг.)» (2002), мае званне дацэнта (2006). Марат Жылінскі займаў наступныя пасады: асістэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ імя М. Танка (2001—2003), намеснік дэкана па навучальнай працы БДПУ імя М. Танка (2003—2004), дацэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ імя М. Танка (2004—2006), навуковы сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі (2006—2011). У красавіку 2011 года Жылінскі прызначаны на пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі па навуковай працы. 24 верасня 2012 года абраны дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 горада Мінска.
З 2022 года рэктар Універсітэта НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Навуковая дзейнасць Марата Жылінскага накіравана на вывучэнне гісторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. За падрыхтоўку ў складзе аўтарскага калектыву навучальнага дапаможніка для агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы «Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)» стаў лаўрэатам стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006). У 2009 годзе ўзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейным медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2011). Марат Жылінскі — аўтар 86 навуковых публікацый, у тым ліку 7 манаграфіяў (з іх 6 у сааўтарстве), 2 зборнікаў дакументаў, 7 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (у сааўтарстве).
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.
Цікавыя факты Падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Марат Жылінскі знаходзіўся на шостай пазіцыі сярод самых багатых кандыдатаў, яго гадавы даход склаў 152 мільёны рублёў. Ён з’яўляўся акцыянерам домабудаўнічага камбіната (150 акцый) і «Белінвестбанка» (880 акцый).
Крыніцы
Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь