Стары́нкі (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бараўскога сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад горада Дзяржынск, за 48 км ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава. Праз вёску працякае рака Самацеч (прыток Ператуці), пралягае аўтамабільная дарога Дзяржынск — Вялікае Сяло.
Гісторыя Вядома з 1484 года, калі каралём Казімірам нададзена ў вотчыну збегламу з Вялікага княства Маскоўскага вярэйскаму княжычу Васілю Міхайлавічу. З 1588 года цэнтр Старынкаўскай воласці Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Маёнтак, сажалкі, млын, карчма.
З 1793 года ў Велікасельскай воласці Мінскага павета. У 1836 годзе пабудаваны касцёл. У 1868 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой вучыліся 30 хлопчыкаў. У 1886 годзе 48 двароў, 480 жыхароў, праваслаўная царква, школа, вадзяны млын, вінакурны завод. У 1897 годзе 484 жыхары. У 1909 годзе вёска Старынкі, 48 двароў, 481 жыхар, маёнтак Старынкі, 1 двор, 64 жыхары.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска была цэнтрам Старынкаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 .
Насельніцтва 1886 год — 48 двароў, 480 жыхароў. 1909 год — 48 двароў, 481 жыхар 1998 год — 152 двары, 201 жыхар. 2001 год — 95 двароў, 191 жыхар. 1 студзеня 2004 года — 156 двароў, 189 жыхароў.
Памятныя мясціны Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Ліст карты N-35-78. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год.
Спасылкі
Старынкі, вёска (Дзяржынскі раён) // ІАС «Гісторыка-культурная спадчына Беларусі»
Катэгорыя:Бараўскі сельсавет (Дзяржынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна