__NOTOC__ 3 студзеня — трэці дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 1117: Здарыўся землятрус у Вероне. 1868: Муцухіта выдаў маніфест аб аднаўленні імператарскай улады ў Японіі. 1918: У Мінску створаны Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда. 1925: Беніта Мусаліні распусціў італьянскі парламент і абвясціў сябе дыктатарам. 1958: Утворана Федэрацыя Вест-Індыі. 1959: Аляска прызнана 49-м штатам ЗША. 1961: ЗША разарвалі дыпламатычныя адносіны з Кубай. 1962: Ян XXIII адлучыў ад царквы Фідэля Кастра за рэпрэсіі супраць каталіцкага духавенства на Кубе. 2014: Прэзідэнтам Мадагаскара абраны Раджаанарымампіяніна. 2019: Кітайскі касмічны апарат «Чан’э-4» ўпершыню сеў на цёмным боку Месяца. 2026: ЗША нанеслі авіяўдары па Венесуэле, захоплены лідар краіны Нікалас Мадура.
Нарадзіліся 106 да н.э.: Марк Тулій Цыцэрон, рымскі аратар, філосаф, юрыст і палітычны дзеяч (пам. 7.12.43 да н.э.) 1591: Валантэн дэ Булонь, французскі мастак 1680: Іаган Баптыст Цымерман, нямецкі мастак 1738: Казімір Нарбут, мысліцель, асветнік і філосаф эпохі Асветніцтва (пам. 17.3.1807) 1789: Карл Густаў Карус, нямецкі мастак 1829: Конрад Дудэн, нямецкі філолаг 1877: Джазефін Хал, амерыканская актрыса 1887: Аўгуст Маке, нямецкі мастак 1892: Джон Толкіэн, англійскі пісьменнік (пам. 2.9.1973) 1897: Пола Негры, актрыса 1900: Аляксандр Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. 1905: Уладзімір Хадыка, беларускі паэт 1915: Джэк Левін, амерыканскі мастак 1929: Серджа Леонэ, італьянскі кінарэжысёр 1939: Бобі Хал, канадскі хакеіст 1944: Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф (пам. 4.9.1997) 1946: Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі 1947: Васіль Гігевіч, беларускі пісьменнік 1956: Мел Гібсан, аўстралійскі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст 1961: Міхаэль Шумахер, нямецкі аўтагоншчык 1997: Кайран Мак-Мастэр, лёгкаатлет 2003: Анастасія Яўгенаўна Шкурдай, беларуская плыўчыха
Памерлі 236: Антэр, Папа Рымскі 1322: Філіп V, кароль Францыі 1855: Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і пісьменнік 1898: Лоўрэнс Саліван Рос, амерыканскі палітык 1919: Фрэнк Дзювенек, амерыканскі мастак 1963: Чжу Цзяхуа, кітайскі дзяржаўны дзеяч 1965: Мілтан Эйверы, амерыканскі мастак 1972: Франс Мазерэль, бельгійскі мастак 2008: Вольга Барысаўна Ладыгіна, беларускі архітэктар 2008: Аляксандр Абдулаў, расійскі акцёр (нар. 29.5.1953) 2015: Ёўка Цёрмянен, фінскі скакун з трампліна 2018: Людміла Барысаўна Яфімава, народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор 2024: Даніэль Рэвеню, французскі фехтавальшчык
Святкуюць : Дзень рэвалюцыі 1966 г. : Дзень памяці загінуўшых у Вызваленчай вайне
103