Вераб’іныя (Passeridae) — сямейства невялікіх аселых, радзей качавых, птушак з атраду . Прадстаўнікі сямейства маюць кароткія ногі, многія перасоўваюцца па зямлі скачкамі.

Філагенетычнае становішча Часам вераб’іных аб’ядноўваюць з іншымі групамі з утварэннем новых сямействаў і таксонаў больш высокага рангу або разбіваюць сямейства на падсямействы. Раней вераб’ёў збліжалі з на падставе знешняга падабенства, затым была даказана іх блізкасць да .

Да нядаўняга часу вераб’іныя лічыліся толькі адным з падсямействаў , цяпер большасць сістэматыкаў прызнаюць за групай ранг самастойнага сямейства.

У малекулярнай сістэматыцы сямейства Passeridae трактуецца найболей шырока: у яго ўключаны, апроч вераб’ёў, усе ткачыкавыя, , , а таксама , і , пры гэтым сямейства ўключае 386 відаў. Па малекулярных дадзеных, вераб’і аддзяліліся ад ткачыкавых не пазней за 35 млн гадоў таму, у міяцэне. У вузкім сэнсе ў сямействе налічваюць 3—8 родов з 33—38 і нават болей відамі.

Агульная характарыстыка

Вераб’іныя вельмі падобныя на ткачыкавых і шматлікіх уюрковых па вонкавым выглядзе, памерах, рацыёне, асаблівасцям біялогіі і паводзін, адрозніваючыся, аднак, асаблівасцямі будовы пад’язычнага апарата і рагавога нёба.

Адрозніваюцца ад уюрковых таксама тым, што маладыя птушкі змяняюць цалкам і пёры ў першую ж восень пасля вываду. Маюцца формы, экалагічна і марфалагічна пераходныя паміж ткачыкамі і вераб’ямі.

Вераб’іныя, як правіла, з’яўляюцца сацыяльнымі птушкамі, многія віды якіх размножваюцца ў вялікіх калоніях, а большасць відаў у перыяд размнажэння аб’ядноўваюцца ў чароды.

Знешні выгляд

Дробныя і сярэднія па велічыні птушкі шчыльнага целаскладу з магутнай конусападобнай дзюбай, прыстасаванай для лушчэння і драбнення насення. Для вераб’іных характэрны  — тып будовы чэрапа, пры якім паднябенныя атожылкі сківічных костак, разрастаючыся і часткай пакрываючы пярэдні канец сашніка знізу, не зрастаюцца ні паміж сабой, ні з апошнім.

Даўжыня цела 10—20 смC. Hilary Fry, Stuart Keith (Hrsg.): The Birds of Africa. Band 7, Christopher Helm, London 2004, ISBN 0-7136-6531-9., маса да 40 г.

Крылы вострыя, хвост сярэдняй даўжыні, звычайна закруглены або абрэзаны прама, радзей выразаны вілачкай.

У афарбоўцы апярэння пераважаюць бурыя, рудыя, шэрыя і жоўтыя тоны, часам з чорнымі і белымі меткамі. У шэрагу відаў выяўлены палавы дымарфізм.

Прадстаўнікі сямейства маюць кароткія ногі, многія віды па зямлі перасоўваюцца скачкамі.

Арэал і экалогія

Натуральны арэал ахоплівае ўсю Афрыку і большую частку Еўразіі. Хаваюцца ў зарасніках дрэў, кустоў, трыснягоў і г. д. Многія віды звычайна жывуць у сельскагаспадарчых раёнах, а для некаторых відаў населеныя пункты з’яўляюцца асноўным асяроддзем пасялення.

Жывуць у саваннах, стэпах, пустынях і горных раёнах Еўропы, Азіі і Афрыкі. Некаторыя віды завезены ў Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю. Многія прадстаўнікі вераб’іных звязаныя з чалавекам (сінантропныя віды), некаторыя віды пашкоджваюць збожжавыя. Найбольш шырока распаўсюджаныя і .

Асаблівасці біялогіі

Размнажэнне У большасці відаў бывае не менш за дзве за сезон, у некаторых — да 5.

Некаторыя віды гняздуюцца калоніямі. Гняздо — шарападобная пабудова з травы з бакавым уваходам. Адны віды будуюць гнёзды на дрэвах, іншыя — у закрытых сховішчах: дуплах, расколінах скал, норах, пад дахамі будынкаў і інш. У кладцы звычайна 5-6 яец. і інкубацыя яек доўжацца 11—14 дзён. Наседжваюць 12-15 сутак, птушаняты застаюцца ў гняздзе 15-24 дні.

Птушаняты вылупляюцца голымі або слаба апушанымі. Выкормліванне вывадка ў гняздзе працягваецца 14—17 дзён.

Харчаванне

Аснову рацыёну дарослых птушак складае насенне, птушанят выкормліваюць галоўным чынам казуркамі.

Класіфікацыя

Да вераб’іных адносяць шэсць родаў (Passer, Petronia, Montifringilla, Pyrgilauda, Carpospiza, Salicipasser), якія налічваюць 45 відаўИваницкий В. В. Воробьи и родственные им группы зерноядных птиц: поведение, экология, эволюция. — : КМК Scientific Press, 1997. — С. 1—148.. Часцей за ўсё ў сямейства ўключаюць наступныя роды:  — 1 від  — 8 відаў  — 27 відаў  — 5 відаў Некаторымі аўтараміБалацкий Н. Н. Ревизия видов семейства Passeridae (Passeriformes, Aves) в Северной Палеарктике // Русский орнитологический журнал. — 2001. — Экспресс-вып. 144. — С. 417—422. прапануецца вылучаць два сямействы: Passeridae (род Passer: P. domesticus, P. indicus, P. hispaniolensis, P. rutilans, P. ammodendri, P. simplex; род Salicipasser: S. montanus) Montifringillidae fam. nov. (род Montifringilla: M. nivalis; род Pyrgilauda: P. davidiana, P. theresae; род Petronia: P. petronia; род Carpospiza: C. brachydactyla).

Людзі і вераб’іныя

Характэрная рыса вераб’ёў — схільнасць да сінантрапізацыі (прыстасаванню да пражывання побач з чалавекам), у выніку якой вераб’і сталі пастаяннымі спадарожнікамі людзей.

Стаўленне да вераб’яў у чалавека вар’іруе ад вельмі пазітыўнага да негатыўнага. Шырока вядомая як нібыта шкоднікаў сельскай гаспадаркі, праведзеная ў Кітаі ў 1950-я гады.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы птушак