Касцёл Св. Яна і кляштар баніфратараў — рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску. Дзейнічаў у XVIII — 1-й пал. XIX стст. Знаходзіўся на Цёмных Крамах у самым пачатку Казьмадзям'янаўскай вуліцы, непадалёк ад Мінскага Замчышча.
Комплекс складаўся з невялікага мураванага касцёла, мураванага і драўлянага 2-павярховых кляштарных карпусоў, драўлянага 1-павярховага будынка шпіталя, а таксама гаспадарчых пабудоў і саду. Кляштарны комплекс злучаўся з суседнім бернардзінскім кляштарам праз падземны тунэль.
Насупраць таго месца, дзе ў старажытнасці стаяў баніфрацкі кляштар, цяпер знаходзіцца тралейбусна-аўтобусны прыпынак.Мінскія лёхі // С. 8
Гісторыя
У 1700 годзе стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоній Ваньковіч ахвяраваў баніфратам 10 тыс. злотых і вялікая пляцоўка на Старым (Нізкім) Рынку пад узвядзенне касцёла, кляштару, шпіталя і інш. збудаванняў, а таксама фальварак Кальварышкі (за горадам, на беразе ракі Свіслач), які меў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў. Адначасова стольнік старадубскі М. Радкевіч падараваў кляштару 2 сенажаці над Свіслаччу. У 1709 годзе А. Т. Ваньковіч ахвяраваў кляштару маёнтак Саковічы, а касцёлу — убранне. У 1750 годзе Аўгусцін Антон Любінецкі адпісаў братам 3 тыс. злотых.
Узведзены ў пач. XVIII ст., мураваны касцёл моцна пацярпеў ад гарадскога пажару 1762 года. З гэтай прычыны ў 1764 годзе прыёр Клеменс Вільчэўскі склаў дагавор з майстрамі менскага мулярскага цэха Антоніем Каплінскім і Пятром Макарэвічам на аднаўленне і разбудову храма.
У 1796 годзе ў кляштары знаходзіліся 4 манахі. Да 1824 года сюды далучылі Мінскі кляштар рохітаў.
Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 18 ложкаў, у якім у пачатку XIX ст. лекаваліся не толькі ўбогія, але і вязні. Браты-баніфратары забяспечвалі пацыентаў лекамі і прадуктамі харчавання.400 гадовы юбілей прысутнасці баніфратаў на ўсходніх землях // Слова Жыцця №10 (279), 17 мая 2009 Апроч таго, існавала невялікая бібліятэка, якая мела каля 50 кніжак і рукапісаў на лацінскай мове.
Па задушэнні вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады канфіскавалі касцёл і кляштар у манахаў (1836) і прадалі іх з публічнага торгу.Кляштар баніфратаў // С. 188 У 1860-я гады касцёл зруйнавалі, а кляштарныя збудаванні прыстасавалі пад жыллё.
Архітэктура Паводле візіты 1796 года, мураваны прамавугольны ў плане 1-нефны будынак касцёлу Св. Яна Божага галоўным 2-вежавым фасадам выходзіў на рыначную плошчу. У інтэр'еры касцёлу, часткова перакрытага крыжовым скляпеннем, знаходзіліся 3 драўляныя алтары.
У галоўным 2-ярусным алтары, які ўпрыгожвалі 4 ліхтары, знаходзіліся абразы Св. Яна Божага, Аўгусціна і Ісуса Хрыста. У бакавых алтарах — цудатворны абраз Маці Божай, аздоблены срэбнымі шатамі і каронай, а таксама фігура ўкрыжаванага Хрыста.
Драўляны 2-павярховы кляштарны корпус выходзіў на вуліцу Казьмадзям'янаўскую. На першым паверсе знаходзіліся 18 крамаў, якія здаваліся ў арэнду, а на другім жылі манахі. На вуліцу Зыбіцкую выходзіла 2-павярховая камяніца, у якой на першым паверсе было 7 крамаў, на другім — жылыя пакоі і кухня.
Літаратура
В. С. Касмылёў. Дабрачыннасць баніфратаў і рохітаў //
Спасылкі Касцёл Св. Яна і кляштар баніфратаў (Мінск) на Radzima.org
Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Колішнія касцёлы Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя расійскімі ўладамі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Мінску