Мінск стары і новы — беларускі сеціўны рэсурс, прысвечаны гісторыі Мінска. Аўтар-стваральнік — Уладзімір Валажынскі.

Сайт змяшчае фотаздымкі і апісанні вуліц, пляцаў, паркаў, прадмесцяў, помнікаў архітэктуры старога і сучаснага места. Прыведзены спіс пераназванняў вуліцаў; храналогія асноўных гарадскіх падзей; мапы і планы Мінска; славутасці; даведкавая інфармацыя пра музеі, гатэлі. У 2007 годзе на аснове матэрыялаў сайта выйшла кніга з аналагічнай назвай — «Мінск стары і новы».

У 2004 годзе сайт быў адзначаны спецыяльнай намінацыяй аргкамітэта 2-га конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў. 4 красавіка 2008 года сайт здабыў гран-пры 6-га штогадовага конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў.

Спасылкі Галоўная старонка сайта «Мінск стары і новы» Галоўная старонка (больш поўная версія)

Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Нямецкая мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Англійская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Культура Мінска