Палешукі́ (; ; ) — карэннае насельніцтва Палесся. Назва «паляшук» ёсць экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесся ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесся захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове і самасвядомасці.

Даследаванні Найбольш адметнай этнаграфічнай групай ёсць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасць з некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова не склаўся. Згодна з Фёдарам Клімчуком, паводле ўмоў гаспадарання заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва: Лесавы́я людзі () — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу; Палявікі, палюхі або пульвіна́ () — каля іх паселішчаў не было лясоў ці балот; Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі () — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.

Яшчэ ў XIX стагоддзі шэраг даследчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і іншыя) заўважалі наяўнасць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасцей аблічча. Юльян Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалагічных рыс выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іх блізкасць да беларусаў. Павел Шпілеўскі адрозніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсліў межы яе распаўсюджання. Юзаф Абрэмбскі лічыў магчымым выдзяліць насельніцтва Палесся ў асобную этнічную групу. Этнаграфічныя асаблівасці насельніцтва Палесся таксама адзначаў Адам Кіркор.

Між тым, большасць даследчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзяў адносілі жыхароў Палесся да ўкраінцаў, а іх мову — да гаворак ўкраінскай мовы. У атласах Эркерта і Рытыха, працах гісторыкаў Міхаіла Каяловіча, этнографаў Яўхіма Карскага. Так, згодна з дадзенымі Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта за 1869 год, у Брэсцкім павеце ўкраінцы складалі 51,35 % насельніцтва, у Кобрынскім — 69,59 %. Але падобныя статыстыкі складаюцца толькі на падставе моўнага матэрыялу і паводле меркавання складальнікаў, а не на падставе самавызначэння людзей.

Частка даследчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесся ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Мітрафан Доўнар-Запольскі, Іван Эрэміч і Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Характарыстыка і побыт Падрабязнае апісанне характару і побыту палешукоў пакінуў святар і этнограф Дзмітрый Булгакоўскі ў сваім зборніку «Пінчукі», выдадзеным у 1890 годзе. На яго думку, пінчукі з'яўляюцца карэннымі жыхарамі Пінскага павета, адрозніваючыся ад жыхароў іншых рэгіёнаў ізаляванасцю свайго пражывання сярод непраходных лясоў і балот. Гэтая адасобленасць дапамагла ім захаваць даўнія звычаі, першабытны светапогляд і архаічную мову, пазбягаючы значнага ўплыву знешняга свету.

Булгакоўскі адзначаў моцную прывязанасць пінчукоў да сваёй прыроды. Большую частку жыцця яны праводзілі на палявых работах або ў лесе сакерай, дзе знаходзілі радасць і суцяшэнне ў песнях. Пры гэтым даследчык звяртаў увагу на глыбокі меланхалічны і нават змрочны характар іх фальклору, які быў адбіткам цяжкага паўсядзённага жыцця, асабліва ў перыяд летняй працы на балотах. Летняя праца (страда) апісваецца ім як неверагодна цяжкая, і песні гэтага перыяду былі перапоўненыя скаргамі на лёс, голад і галечу.

Пінчукі вылучаліся пакорлівасцю і пэўнай абыякавасцю да жыццёвых нягод. Разам з тым яны цвёрда захоўвалі вернасць старажытным абрадам, гульням (напрыклад, вясновым «танкам» і карагодам) і міфалагічным уяўленням пра светабудову.

Мова На тэрыторыі Заходняга Палесся Беларусі распаўсюджаны заходнепалескія гаворкі, на тэрыторыі Усходняга Палесся Беларусі — паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы, на тэрыторыі Украіны — паўночны дыялект украінскай мовы.

У 1988 годзе на аснове заходнепалескіх гаворак Беларусі Мікола Шэляговіч () пачаў стварэнне пісьмовай палескай літаратурнай мовы. Тады было ўтворана грамадска-культурнае згуртаванне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцвяжскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя і мовазнаўчыя праблемы Палесся і, у тым ліку, стварэнне пісьмовай палескай мовыЈітвјежа: Тэзы 1990; Јітвјежа: Матырјелы 1990..

Самасвядомасць палешукоў У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 года ў Палескім ваяводстве 707 тысяч чалавек (64 % насельніцтва ваяводства) назвалі сваю мову «тутэйшаю» (; ). На Палессі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняццю «палешукі», аднак у адрозненне ад экзаэтноніма «паляшук», «тутэйшы» з’яўляецца саманазвай, але не этнонімам.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Народы Беларусі Катэгорыя:Палессе Катэгорыя:Усходнія славяне