Жуль дэ Сверт (; , Лёвен — , Астэндэ) — бельгійскі віяланчэліст, кампазітар і музычны педагог.

Біяграфія Скончыў з адзнакай Брусельскую кансерваторыю (1858) у Адрыяна Франсуа Серва. Канцэртаваў па Еўропе, у 1865 г. паступіў канцэртмайстрам у аркестр Дзюсельдорфа, у 1868 г. быў салістам прыдворнай капэлы ў Веймары, у 1869—1872 гг. выкладаў у Берлінскай Вышэйшай школе музыкі. У 1874 г. па запрашэнні Рыхарда Вагнера працаваў канцэртмайстрам у Байрайце. Затым працаваў у Вісбадэне і Лейпцыгу. У 1888 г. узначаліў Музычную акадэмію ў Астэндэ і мясцовы аркестр, па сумяшчальніцтве выкладаючы віяланчэль у кансерваторыях Гента і Бругэ.

Кампазітарская спадчына дэ Сверта ўключае оперу «Альбігойцы» (; 1878), сімфонію, тры віяланчэльныя канцэрты, песні.

Спасылкі

Катэгорыя:Віяланчэлісты Катэгорыя:Кампазітары Бельгіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Бельгіі Катэгорыя:Музычныя педагогі Бельгіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёвене Катэгорыя:Памерлі ў Астэндэ