Сквер 40-годдзя Перамогі — сквер у цэнтральнай частцы Магілёва. Абмежаваны вуліцамі Ленінскай, Міронава, бульварам Леніна. Аўтары праекта архітэктары М. Кабаева, А. Мельнікаў. Трапецападобны ў плане, плошчай 1,44 га. У цэнтры сквера каскадны фантан, устаноўлены ў 1978 годзе (арх. Я. Бранцаў).

Памятны знак «40-гадоў Перамогі»|thumb|злева

Названы ў 1985 годзе ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Сквер мае найбольш разнастайны склад насаджэнняў у горадзе. Тут растуць: дрэвы — вярба белая ніцая, клён Гінала, рабіна звычайная, елка калючая, туя заходняя, дуб чырвоны, бяроза пухнатая, ліпа драбналістая, маньчжурскі арэх; кусты — фарзіцыі, магонія падубалістая, шыпшыннікі, язміны, глогі, бэз звычайны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Міронава (Магілёў) Катэгорыя:Бульвар Леніна (Магілёў) Катэгорыя:1985 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Яўгена Бранцава