Мінск-32 — савецкая электронная вылічальная машына.

Выраблена ў 1968 годзе. Галоўны канструктар — В. У. Пржыялкоўскі. Прызначалася для рашэння шырокага кола навукова-тэхнічных, планава-эканамічных і статыстычных задач. Самая распаўсюжаная машына другога пакалення ў СССР. Паводле прынятай на час пачатку вытворчасці класіфікацыі, адносілася да ЭВМ вялікай прадукцыйнасці. Некалькі машын Мінск-32 можна было аб’яднаць у шматмашынны комплекс.

Тэхнічныя характарыстыкі Разраднасць (даўжыня слова): 37 разрадаў; Сістэма каманд: двухадрасная, шмат у чым супадае з сістэмай каманд Мінск-22; Ёмістасць аператыўнай памяці на магнітных сардэчніках (МАЗП): 16384 — 65536 слоў; Цыкл звароту да МАЗП: 5 мксек Ёмістасць знешняй памяці на магнітнай стужцы: (33 — 44)·106 7-разрадных сімвалаў; Хуткасць абмену інфармацыяй вылічальніка з магнітнай стужкай: 30000 сімвалаў/сек; спосаб прадстаўлення інфармацыі: лікі з фіксаванай і нефіксаванай коскай, цэлыя і дзесятковыя лікі, літарна-лічбавая інфармацыя ў 7-разрадным кодзе; дыяпазон прадстаўлення лікаў: з фіксаванай коскай: 0 ≤ |x| < 1 з нефіксаванай коскай: 0,4038968·10−27 — 0,9223372·1019 дзесятковых: 0 ≤ |x| < 109 хуткасць уводу інфармацыі: з перфастужкі: 1500 радкоў/сек с перфакартак: 600 карт/хв; з друкавальнай машынкі: да 10 знакаў/сек; хуткасць вываду інфармацыі: на перфастужку: 80 радкоў/сек на перфакарткі: 100—120 карт/хв; на друкавальную машынку: 10 знакаў/сек; на літарна-лічбавы друкавальны механізм: 400—420 радкоў/хв;

Хуткадзейнасць: каля 65 тысяч аперацый/сек; Час выканання асноўных аперацый: складанне двух двайковых 37-разрадных лікаў: 2,5 — 65 тыс. аперацый/сек (15 — 40 мксек); памнажэнне двух двайковых 37-разрадных лікаў: 8 — 65 тыс. аперацый/сек (15 — 125 мксек); складанне двух дзесятковых 9-разрадных лікаў: 30 — 40 тыс. аперацый/сек; памнажэнне двух дзесятковых 9-разрадных лікаў: 1,5 — 4 тыс. аперацый/сек; абмен двух машынных слоў: 2,5 тыс. аперацый/сек;

Да машыны з дапамогай спецыяльных камутатараў можна было далучыць да 136 знешніх прылад. Абмен інфармацыяй паміж вылічальнікам і ўсімі знешнімі прыладамі выконваўся 7-разраднымі сімваламі.

Тыповая пастаўка Мінск-32 уключала ў сябе наступнае абсталяванне: вылічальнік, які складаўся з цэнтральнай прылады кіравання, арыфметычнай прылады, прылады абмену, магнітнай аператыўнай запамінальнай прылады (МАЗП) ёмістасцю 16384 машынных словаў і цэнтральнага пульта кіравання з друкавальнай машынкай; назапашвальнік на катушачных магнітных стужках у складзе з 6 стужкапрацяжных механізмаў; прылада уводу з перфакартак; прылада вываду на перфакарткі; прылада увода з перфастужак (FS-1500); дзве прылады вываду на перфастужку(ПЛ-80); літарна-лічбавая друкавальная прылада АЦПУ-128/2; электронны датчык часу;

Праграмнае забеспячэнне Для «Мінск-32» было распрацавана досыць багатае, па меркам свайго часу, праграмнае забеспячэнне, якое пастаўлялася разам з машынай. Гэта была шматзадачная аперацыйная сістэма пакетнай апрацоўкі дадзеных. Яна складалася з кіруючай праграммы «Дыспетчар» і шматмоўнай сістэмы праграммавання.

Дыспетчар размяшчаўся ў абароненай вобласці аператыўнай памяці і дазваляў выконваць да чатырох праграм адначасова. Мультыпраграмны рэжым для машын такога класа быў рэалізаваны ўпершыню ў СССР.

Сістэма праграмавання змяшчала: транслятар сімвальнага кадавання (ССК); транслятар з мовы КОБОЛ; транслятар з мовы АЛГАМС; транслятар з мовы FORTRAN; універсальны макрагенератар, які дазваляў выкарыстанне макракаманд на любой з гэтых моў паграмавання; адладчык праграм. Усе транслятары выдавалі праграмныя модулі аднолькавай структуры, якія затым збіраліся ў адну праграму ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дыспетчара.

Дзякуючы даволі высокай ступені сумяшчальнасці, большасць праграм, створаных для Мінск-22, маглі без змяненняў выконвацца на Мінск-32.

Гл. таксама «Мінск» — сямейства савецкіх лічбавых ЭВМ

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі