Лейб На́йдус ( або 6 кастрычніка 1890, — , https://elib.grsu.by/katalog/177241-409123.pdf) — яўрэйскі паэт, перакладчык.
Жыццё i творчасць Нарадзіўся ў сям’і прадпрымальніка Ісака і Рахілі Найдусаў. Ведаў некалькі моў, пісаў на ідышы, беларускай, польскай і рускай. Дзяцінства правёў у (за 23 км ад Гродна, цяпер у Польшчы). Скончыў у Гродне пачатковую школу, з 1901 года вучыўся ў камерцыйным вучылішчы ў Радаме, адтуль перавёўся ў Беластоцкае рэальнае вучылішча, але ў 1905 годзе выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху і за сацыялістычныя погляды. Пасля навучаўся ў Ковенскім вучылішчы, адкуль яго выключылі ў 1907 годзе праз тую ж прычыну. У 1908—1911 гадах вучыўся ў Віленскай сярэдняй рэальнай школе.
Першыя вершы на рускай мове апублікаваў у часопісе «Полевое панно», на ідышы — у 1907 годзе ў варшаўскай газеце «Роман Цайтунг». У 1915 годзе выйшаў першы зборнік «Лірыка». У вершах звяртаўся да яўрэйскай культуры. Сярод найбольш значных твораў — паэма «Зямля абуджаецца» (Di erd dervakht). Перакладаў з французскай і рускай на ідыш (у тым ліку Бадлера, Верлена, Растана, Мюсэ, Гейнэ, Гётэ, Шэлі, Пушкіна, Лермантава).
Крытык Якаў Глатштэйн пісаў, што паэтычная дыкцыя вершаў на ідышы да Найдуса «была ў пялюшках»https://belisrael.info/?p=6350. Паводле даследчыкаў І. Піваварчыка і С. Тарасавай, эстэтычныя густы пісьменніка «фарміравала не гарадское яўрэйскае асяроддзе, тыповае для „рысы аседласці“, а прырода гродзенскага краю, у якой паэта вабіла яе незвычайнасць і загадкавасць».
У снежні 1918 года паэт захварэў на дыфтэрыю, уратаваць яго не здолелі. У пахавальнай працэсіі бралі ўдзел тысячы прыхільнікаўhttps://belisrael.info/?p=17559. Найдуса пахавалі на Новых яўрэйскіх могілках. У 1960-х гадах савецкія ўлады Гродна знеслі могілкі, знішчылі пахаванні, у тым ліку і магілу Найдуса з помнікам у выглядзе анёла. У 1963 годзе на месцы могілак быў адкрыты стадыён «Чырвонае знамя».
У 2002—2003 гадах гарадскія ўлады правялі рэканструкцыю стадыёна, падчас якой грунт з рэшткамі пахаваных развезлі на падсыпку вуліц і іншыя гаспадарчыя патрэбы па горадзе.
Зборнікі Lirik (Лірыка), 1915 Dos buch fun poemes (Кніга вершаў) Litwisze arabeskn (Літоўскія арабескі) Rusishe dikhtung (Руская паэзія), Варшава 1926 Intime nigunim (Інтымныя напевы), Гродна 1918 Di flejt fun Pan (Флейта Пана), 1918
Памяць У 1920-я гады ў Варшаве створаны Камітэт і Фонд паэта. Іх намаганнямі ў Гродна да 10-годдзя смерці паэта яго імем названа вуліца Пясчаная ў цяперашнім цэнтры горада, якая захавалася дагэтульРубінчык В. КАТЛЕТЫ & МУХІ (88), а ў 1927—1928 гадах у Варшаве выдадзены пяць тамоў яго паэтычных твораў: «Кніга вершаў», «Лірыка», «Літоўскія арабескі», «Свет Парнаса», «Расійская паэзія».
У 1938 годзе ў зборніку «Lider» апублікаваны вершы для дзяцей, у 1958 годзе ў Буэнас-Айрэсе выйшлі выбраныя творы; паводле гродзенскай літаратуразнаўцы Алы Петрушкевіч, яны былі перавыдадзены ў 1972 годзе. На беларускую мову вершы паэта перакладалі Максім Танк, Анатоль Брусевіч, Ала Петрушкевіч, Павел Салаўёў.
Імем паэта ў 1990-х гадах было названа яўрэйскае культурна-асветніцкае таварыства Гродна. 26 кастрычніка 2018 года ў Гродна адбылася паэтычна-музычная вечарына памяці Лейба Найдусаhttps://belisrael.info/?p=16979. А. Петрушкевіч згадвала, што «на габрэйскіх могілках у Парыжы Гарадзенскім зямляцтвам пастаўлены помнік, на цокалі якога высечаны барэльеф паэта», а ў 1995 годзе «на габрэйскіх могілках у Варшаве на сымбалічнай магіле таксама паўстаў помнік паэту».
У 1931 годзе ў гонар паэта названая маленькая вуліца ў цэнтры горада Гродна.
У 2021 годзе ў Гродне выдадзена кніга:«Я сердцем солнца пью нектар». Лейб Найдус: к 130-летию со дня рождения гродненского поэта. Аснову кнігі склалі ўпершыню апублікаваныя ўспаміны пляменніцы паэта, Алены Найдус, у якіх яна распавядае пра свайго дзядзьку і пра жыццё невялікай правінцыі недалёка ад Гродна, дзе нарадзіўся і вырас паэт. У кнігу ўключаны пераклады вершаў Лейба Найдуса, аўтарскія артыкулы. Кніга трохмоўная: на рускай, беларускай, польскай мовах.
Спасылкі Лейб Найдус — сын гарадзенскай зямлі
Королевский город. Часть 2. Центральный Еврейский Ресурс Наталья Макушина. Очищение через раскаяние // БДГ для служебного пользования Forum Żydów Polskich Textbeispiel in deutscher und jiddischer Sprache
Катэгорыя:Яўрэйскія пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Памерлі ад дыфтэрыі