Уладзімір Іванавіч Жбанаў (, Мінск — , Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся 26 студзеня 1954 года ў Мінску ў сям’і вайскоўца.

У 1973 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта).

Служыў у Афганістане. Пасля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. У 1985—1999 гады — выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава.

З 1993 года член Беларускага саюза мастакоў.

Працы

Устаноўленыя ў Мінску «Таня» (1981) — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь «Вера Харужая» (1982) — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Герб Рэспублікі Беларусь (1996) — будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Незнаёмка» (1998) — Міхайлаўскі сквер «Курыльшчык» (1999) — Міхайлаўскі сквер «Дзяўчынка з парасонам» (2000) — Міхайлаўскі сквер «Дама з сабачкам» (2001) — Камароўскі рынак «Фатограф» (2001) — Камароўскі рынак «Экіпаж» (2004) — ля ратушы «Гусар» (2004) — Музей гісторыі горада Мінска (выстава аднаго твора ва ўнутраным двары) «Дойлід» (2006) — плошча Незалежнасці

Устаноўленыя ў іншых гарадах

«Дама з сабачкам», копія — Магілёў, на прыступках Драматычнага тэатра «Паручнік Ржэўскі» — Паўлаград, Украіна Скульптура-фантан «Залаты трохліснік» (2011) — Маладзечна (на галоўнай плошчы), устаноўлены да «Дажынак—2011») «Вястун» (2011) — Маладзечна (на плошчы Старое Места).

Спасылкі У нас у гасцях вядомы скульптар Жбанаў Помнік паручніку Ржэўскаму (Паўлаград)

На Старым Месце ўсталявалі «Вестуна» (+фота), сайт rh.by

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Педагогі Беларусі