Іван Іванавіч Стро́чка (, вёска Пажарышча, Сенненскі павет, цяпер — , Кіеў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Скончыў 7 класаў сярэдняй школы і 2 курсы Леніградскага электратэхнікума. З 1939 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. У 1942 годзе скончыў Растоўскае артылерыйскае вучылішча. Ваяваў на Паўднёвым, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах, удзельнік баёў на Паўночным Каўказе, Украіне, у Польшчы.
Камандзір узвода 13-га знішчальна-процітанкавага артылерыйскага палка 37-й асобнай знішчальна-процітанкавай артылерыйскай брыгады 1-га Украінскага фронту малодшы лейтэнант Строчка вызначыўся ў жніўні 1944 года пры фарсіраванні Віслы каля горада Сандамір: з байцамі ўзвода фарсіраваў раку, захапіў плацдарм, на якім адбіў 5 атак, падбіў 6 танкаў праціўніка; у час бою змяніў камандзіра батарэі і ўтрымліваў рубеж да падыходу падмацавання.
У 1946 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1956 годзе Ваенную артылерыйскую камандную акадэмію. Да 1970 года ў Савецкай Арміі, да 1994 года на адміністрацыйнай рабоце. Жыў у Кіеве. Працаваў намеснікам дырэктара Кіеўскага бюро падарожжаў і экскурсій.
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі» Медалі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Строчко Иван Иванович // Праект «Память народа» Алея імя Героя Савецкага Саюза Івана Строчкі // Бешанковіцкая раённая газета «Зара»
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР