Уладзімір Антонавіч Марук (, в. Гута — ) — беларускі паэт і перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1970 скончыў Моўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклуба. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Мінску. 3 1981 — карэспандэнт, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1986 — рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». 3 1998 галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». У 2003—2010 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».
Творчасць Першыя вершы апублікаваў у 1972. Першыя яго вершы былі апублікаваны ў ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе», з цягам часу творы маладога паэта пачалі друкаваць «Магілёўская праўда» «Беларусь». У 1974 г. у часопісе «Маладосць» быў змешчаны цыкл вершаў У. Марука, які вылучаўся лірычнасцю, душэўнасцю, сталасцю думкі. На пачатку 1980-х гг. паэт спрабаваў голас у гучных грамадзянскіх тэмах, але з цягам часу адчуў, што пафаснае прамоўніцтва, барабанны рытм — гэта не яго стыхія, і зноў звярнуўся да лірычнай паэзіі.
Аўтар зборнікаў паэзіі: «Зоркі ў кронах» (1982), «Ліст рабіне» (1987), «Інкрустацыя голасам» (1991), «Ехаў чыж у Парыж» (1994), «Чыж вярнуўся з-за мяжы» (2003), «Кудмень» (2011).
Уладзімір Марук займаўся перакладамі з рускай, армянскай, узбекскай, туркменскай моў на беларускую, выступаў як публіцыст. У артыкулах «Паслухайце: спяваюць у Лебедзеве», «Высокія меркі часу», «Свет дзівосны з-пад разца», «Мядзьведзі, ласі… і кветкі» ён узнімаў маральна-этычныя праблемы нашага часу, разважаў пра культуру вёскі, народныя традыцыі. Вершы У. Марука перакладаліся на рускую, украінскую мовы.
Пісаў У. Марук і для дзяцей — у 1994 г. выйшла кніга «Ехаў чыж у Парыж», у 2004 г. «Чыж вярнууўся з-за мяжы». Ствараліся яны ў першую чаргу для малодшага школьнага ўзросту, пазнаёміліся з імі і дашкольнікі.
Прызнанне Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984) У чэрвені 2014 года ў вёсцы Гута на доме, у якім выхоўваўся Уладімір Антонавіч Марук, усталявалі мемарыяльную дошку.
Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях Уладзімір Марук на нацыянальным паэтычным партале «Вершы.ru»
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты