Хімічны факультэт БДУ — факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, найбуйнейшы адукацыйны і навукова-даследчы цэнтр у Рэспубліцы Беларусь у галіне хімічных навук. Заснаваны ў 1931 годзе, хаця кафедры неарганічнай і арганічнай хіміі былі арганізаваны яшчэ пры стварэнні БДУ ў 1921 годзе і ажыццяўлялі выкладанне на педагагічным і медыцынскім факультэтах.
Будынкі факультэта Хімічны факультэт размяшчаецца ў шэрагу будынкаў, якія знаходзяцца як ва ўніверсітэцкім гарадку, так і ў комплексе будынкаў філіяла БДУ ў пасёлку Шчомысліца. Галоўны будынак хімічнага факультэта — дзевяціпавярховы корпус на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка (Ленінградская, 14) Лабораторыя прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў згарання і лабараторыя радыяхіміі — у будынку НДІ ядзерных праблем БДУ (Бабруйская, 11)
Кафедры неарганічнай хіміі арганічнай хіміі фізічнай хіміі і электрахіміі аналітычнай хіміі высокамалекулярных злучэнняў агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій
Навукова-даследчыя лабараторыі неарганічнай і агульнай хіміі хіміка-аналітычных сістэм элементарганічнага сінтэзу прыкладных праблем таксічнасці прадуктаў гарэння радыяхіміі лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў
Спецыяльнасці Хімія Хімія лекавых злучэнняў Хімія (навукова-педагагічная дзейнасць) Фундаментальная хімія Хімія высокіх энергій
Навуковыя даследаванні Сёння навуковыя інтарэсы выкладчыкаў і супрацоўнікаў хімічнага факультэта засяроджаны ў дзвюх асноўных абласцях: хімія новых матэрыялаў; малекулярны дызайн і даследаванне біялагічна-актыўных злучэнняў. Навуковыя даследаванні праводяцца па наступных напрамках: сінтэз новых нанаструктурных, мезаструктурных, магнітных і кампазіцыйных матэрыялаў, а таксама неарганічных палімераў; сінтэтічная нанахімія; сінтэз новых біялагічна-актыўных злучэнняў (лекавых сродкаў і біякарэктараў, універсальных інгібітараў свабоднарадыякальных працэсаў, сродкаў аховы раслін); свабоднарадыякальная хімія прыродных злучэнняў і іх сінтэтычных аналагаў; хімічнае і радыцыйна-хімічнае мадыфіцыраванне палімераў, стварэнне новых відаў поліэлектралітных гідрагеляў і перспектыўных палімерна-кампазіцыйных матэрыялаў медыцынскага прызначэння; распрацоўка эфектыўных метадаў арганічнага сінтэзу на аснове рэакцый з удзелам напружаных карба- і гетарацыклаў; стварэнне перспектыўных экстракцыйных і сарбцыйных працэсаў для падзелу і канцэнтравання хімічных злучэнняў і стварэнне на гэтай аснове новых хіміка-аналітычных сістэм; распрацоўка новых сродкаў клінічнай дыягностыкі; падрыхтоўка тэрмадынамічнага абгрунтавання энерга- і рэсурсазберагальных хімічных тэхналогій; прыкладны электра- і фотакаталіз, электрахімія і фотахімія квантава-памерных сістэм; квантава-хімічнае даследаванне малекулярных і кластарных сістэм; структурна-функцыянальнае даследаванне бялкоў, вывучэнне малекулярных механізмаў імуннага водгуку; распрацоўка адзінай шматузроўневай сістэмы кантролю і актыўнага засваення хімічных ведаў, метадычнае абгрунтаванне выкладання хіміі, развіццё канцэпцый навучальна-даследчага прынцыпу.
Вядомыя выпускнікі
Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч Аляксандр Віктаравіч Більдзюкевіч Вадзім Іванавіч Болбас Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка Ігар Мікалаевіч Ярмоленка Алег Анатольевіч Івашкевіч Фёдар Мікалаевіч Капуцкі Уладзімір Сямёнавіч Камароў Фёдар Адамавіч Лахвіч Анатоль Іванавіч Лесніковіч Мікалай Іванавіч Міцкевіч Фама Фаміч Мажэйка Вадзім Васілевіч Свірыдаў Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў Рыгор Лазаравіч Старобінец Алег Анатолевіч Стральчонак Сяргей Кімавіч Рахманаў Анатоль Іванавіч Рацько Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач Іван Рыгоравіч Цішчанка Аляксандр Рымавіч Цыганаў Аляксандр Аркадзевіч Шлык
Дэканы факультэта
1931 — прафесар Э. В. Змачынскі 1932—1933 — акадэмік М. А. Прыляжаеў 1934—1936 — прафесар Э. В. Змачынскі 1943—1947 — акадэмік М. М. Паўлючэнка 1947—1947 — дацэнт А. А. Будкевіч 1950—1952 — акадэмік Б. В. Ерафееў 1952—1953 — акадэмік П. І. Бялькевіч 1953—1965 — член-карэспандэнт І. Р. Цішчанка 1965—1973 — прафесар Ф. М. Капуцкі 1973—1978 — прафесар Г. А. Браніцкі 1978—1993 — прафесар В. Ф. Цікавы 1993—1995 — прафесар А. І. Шадыра 1995—2005 — прафесар Г. А. Браніцкі 2005—2010 — прафесар У. В. Панькоў 2010—2023 — член-карэспандэнт Д. В. Свірыдаў З 2023 года — дацэнт А. В. Зураеў
Літаратура Химический факультет / ред. совет: Ф. Н. Капуцкий (пред.) — Минск : БГУ, 2011. — 158 с. : ил. ISBN 9789855185612
Спасылкі Афіцыйная старонка факультэта
Катэгорыя:З’явіліся ў 1931 годзе Катэгорыя:1931 год у Мінску БДУ
Катэгорыя:Ленінградская вуліца (Мінск)